Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Паважаныя сябры! Вітаем вас на сайце Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта!
Навіны раёна

Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

Наша зямлячка спартсменка Лізавета Дорц, якая ў мінулым годзе стала прызёркай Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе, названа адной з лепшых беларускіх лёгкаатлетаў 2018 года. Такія вынікі традыцыйна падводзяцца Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі ў пачатку года.
Вучні школы, а таксама працоўная моладзь Бягомльшчыны сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння БССР, якое ініцыявалі спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.
Рэгіёна
На фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" выступяць зорка сусветнага маштабу і ўладальнікі Grammy. Аб гэтым паведаміў на сустрэчы з навучэнцамі віцебскай гімназіі генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" і фестывалю Глеб Лапіцкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Для папярэджання парушэнняў пры ажыццяўленні праверак і іншых кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў у адносінах да суб'ектаў Аршанскага раёна ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці пачынае работу пастаянна дзеючая гарачая лінія, паведамілі БЕЛТА ў камітэце рэгіёна.
Каля 30 дакументаў і дзелавых кантрактаў падпісана на грузінска-беларускім бізнес-форуме ў Тбілісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэспублікі
Больш як 220 новых распрацовак пакажуць 25 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук на выстаўцы да Дня беларускай навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Замежныя эксперты і беларускія мытнікі ў рамках місіі Сусветнай мытнай арганізацыі абмяняліся вопытам па ўдасканаленні мытнага адміністравання, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.