Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Наша зямлячка спартсменка Лізавета Дорц, якая ў мінулым годзе стала прызёркай Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе, названа адной з лепшых беларускіх лёгкаатлетаў 2018 года. Такія вынікі традыцыйна падводзяцца Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі ў пачатку года. Лепшыя з лепшых у некалькіх узроставых катэгорыях спартсменаў разам з трэнерамі запрашаюцца на святочнае мерапрыемства, на якім яны атрымліваюць узнагароды ў выглядзе вытанчаных бронзавых статуэтак.
Узяць запаветную ўзнагароду для спартсменаў з году ў год становіцца ўсё больш прэстыжна. Сёлета мерапрыемства ўяўляла сапраўдны баль. Удзельнікі яшчэ раз падвялі вынікі 2018 года і ўспомнілі яго самыя яркія моманты. Дарэчы, летась нашы лёгкаатлеты ўстанавілі 27 нацыянальных рэкордаў і заваявалі на міжнародных спаборніцтвах медалі ўсіх якасцяў.
Па матэрыялах друку.