Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лютага 2020

Докшыцкі раён наведаў Мікалай Лабушаў, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

На днях наш раён наведалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і выканаўца абавязкаў старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Ляцяга. У рамках рабочага візіту і акцыі «Наш жывёлавод», што цяпер актыўна праводзіцца на Докшыччыне, яны разам са старшынёй РК прафсаюза Васілём Васюковічам наведалі малочнатаварныя фермы ААТ «Бягомльскі» і ААТ «Замасточанскае», каб пацікавіцца ходам спраў у галіне, надзённымі праблемамі і ўмовамі працы работнікаў, іх заработнай платай, планамі на будучыню, замацаваннем маладых спецыялістаў.

Мікалай Лабушаў адзначыў, што тых праблем з выплатай заработнай платы работнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія існуюць у некаторых раёнах вобласці, у нашым няма, звярнуў увагу на неабходнасць мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі вобласці і адзначыў, што адной з найважнейшых задач на сённяшні дзень з'яўляецца павышэнне статусу працы ў жывёлагадоўчай галіны, узмацненне ўвагі і павагі да ўсіх тых, хто абраў для сябе гэту нялёгкую і адказную справу. У адкрытым і шчырым дыялогу з калектывамі ферм прагучалі таксама словы падзякі за добрасумленную працу і вернасць абранай прафесіі.

Алена Несцяронак.

Фота А. Варанковіч.

Падрабязна