Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 сакавіка 2019

Міністр юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні Докшыцкага райвыканкама, а таксама правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

22 сакавіка 2019 года Міністр юстыцыі Сліжэўскі А.Л. прыняў удзел у пасяджэнні Докшыцкага райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
У ходзе пасяджэння райвыканкама з удзелам Міністра былі падведзены вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Докшыцкім раёне за 2018 год.
Па выніках пасяджэння вызначаны першачарговыя мерапрыемствы, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку на ўзмацненне растлумачальнай працы сярод насельніцтва, правядзенне маніторынгаў эфектыўнасці мер, якія прымаюцца сельвыканкамамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва». Увагу кіраўнікоў асобных гаспадарак і арганізацый звернута на недастатковую работу з насельніцтвам у частцы вырашэння надзённых праблем грамадзян у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У рамках выканання функцыі па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» ў частцы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, ускладзенай на Міністэрства юстыцыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно», Міністр азнаёміўся таксама з практыкай работы спецыялістаў службы «адно акно» Докшыцкага райвыканкама.
У гэты ж дзень Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Докшыцкага раёна, на якіх абмяркоўваліся бягучыя працоўныя пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і магчымым далейшым пашырэннем паўнамоцтваў натарыусаў па здзяйсненні асобных натарыяльных дзеянняў.

https://minjust.gov.by/be/press/news/the_minister_of_justice_participated_in_the_meeting_of_the_dokshitsy/