Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 студзеня 2019

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян ў Докшыцах

Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

Жыхары шматкватэрнага дома па завулку Чарняхоўскага, 2 у Докшыцах — Тэрэза Цяліца і Марыя Вайцяховіч — скар­дзіліся на тое, што ў іх кватэрах зацякае столь, а ўсё таму, што дах дома даўно не рамантаваўся. Летась яны ўжо двойчы звярталіся ў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, дзе атрымалі адказ, што капітальны рамонт дадзенага аб’екта ў адпаведнасці з “Перспектыўнай праграмай капрамонту жылфонду на 2019-2023 гады” запланаваны на 2020 год. Зараз жа распрацоўваецца праектная дакументацыя, якая будзе падрыхтавана ў сакавіку бягучага года.

Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў кіраўніцтву камунгаса з гэтага становішча наступны выхад. Як толькі дазволяць умовы надвор’я, у бліжэйшы час правесці бягучы рамонт даха, а капітальны — як і было запланавана, у 2020 годзе.

Аказаць садзейнічанне ў пытанні ўводу ў эксплуатацыю будынка крамы ў аграгарадку Крулеўшчына прасіў Андрэй Ярыжанец (на здымку), бо яшчэ летась у снежні было прынята рашэнне райвыканкама “Аб прадаўжэнні будаўніцтва”, у якім указана: “прадоўжыць будаўніцтва аб’екта пасля распрацоўкі і зацверджання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку праектнай дакументацыі”. Але, як аказалася, прамаруджванне адбылося па віне самога Ярыжанца, які не да канца ліквідаваў парушэнні, раней выяўленыя камісіяй. А менавіта, адсутнічалі бытавыя памяшканні для персаналу, а кацельня не была адгароджана ад астатніх памяшканняў.

Дэпутат прапанаваў заяўніку як мага хутчэй выправіць выяўленыя парушэнні, а адпаведным службам — пасадзейнічаць таму, каб у бліжэйшы час у Крулеўшчыне з’явілася крама, у якой будуць прадавацца аўтазапчасткі і з’явяцца новыя працоўныя месцы.

Вельмі складаным і пакуль што адкрытым застаецца пытанне, з якім звярнуўся да спікера парламента начальнік Докшыцкага вытворчанга цэха “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Уладзімір Хілько. Прадпрыемства з красавіка 2013 года было вымушана спыніць вытворчасць уласнай прадукцыі і апошні час займалася толькі ачысткай, ахаладжэннем і адгрузкай малака на Лепельскі МКК. У мінулым годзе сельгасарганізацыямі раёна было здадзена 6743,9 тоны малака, насельніцтвам – 3461,3 тоны. З 1 студзеня гэтага года ў сувязі з уключэннем гаспадарак у інтэграцыйную структуру “Глыбоцкая ККЗ” пастаўка малака была поўнасцю спынена. Якім будзе далейшы лёс цэха, стане вядома ў бліжэйшы час. Зраз вядуцца перамовы зацікаўленых бакоў.

Кіраўнікі ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ДП “АграСітцы” ўзнялі пытанне закупачных цэн на малако ААТ “Глыбоцкі МКК”. Справа ў тым, што раней ААТ “Тураўскі малочны камбінат” за тону сыравіны плаціў 660 рублёў. Зараз жа сельгасарганізацыі вымушаны здаваць прадукцыю Глыбоцкаму прадпрыемству па 447 рублёў за тону.

Гэтыя і іншыя пытанні, з якімі звярталіся жыхары раёна да свайго дэпутата, будуць уважліва вывучаны, і заяўнікі атрымаюць на іх канкрэтныя адказы.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

http://www.dokshitsy.by/2019/01/predsedatel-palaty-predstavitelej-nacionalnogo-sobraniya-rb-vladimir-andrejchenko-provel-lichnyj-priem-v-dokshicax/