Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Улада / Раённы Савет дэпутатаў

Раённы Савет дэпутатаў

Адрас: 211722, Віцебская вобласць,
г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31

Факс: (8-02157) 2-10-61

E-mail: rik309@vitebsk.by

Адправіць электронны зварот


Рандарэвіч
Валянціна Юр'еўна -

старшыня раённага Савета дэпутатаў
(802157) 21446

Пінчук
Аксана Іванаўна -

галоўны спецыяліст
(802157) 21998

Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт. 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:

- узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
- склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
- арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- арганізуе працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства;
- уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
- узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
- прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб дзейнасці Прэзідыума Савета.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»

Графік асабістага прыёму грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў у 2018 годзе

Склад Прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Спіс дэпутатаў Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Графік прыёму выбаршчыкаў дэпутатамі Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання

Пастаянныя камісіі Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Рэгламент Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў