Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Беларуская чыгунка на час правядзення ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск-Віцебск-Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 16 па 19 ліпеня, а з Віцебску - з 17 па 20 ліпеня. Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі - 12.28, а прыбыццё ў Віцебск - у 16.08.
Пасля канцэрта госці "Славянскага базару" на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мiнск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.12 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.42.
Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) на гэты цягнік ажыццяўляецца за 20 сутак да яго адпраўлення. Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле "Паслугі пасажырам" (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага прыкладання "БЧ. Мой цягнік", а таксама ў чыгуначных касах БЧ.