Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
12 мая 2020

Браслаўскія музейшчыкі распрацавалі новыя турыстычныя маршруты па азёрным краі

Два новыя турыстычныя маршруты па Браслаўскім раёне распрацавалі супрацоўнікі музеяў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў раённым аб'яднанні музеяў.

Музейшчыкі гатовы прапанаваць новыя экскурсіі ў Друю і Дрысвяты. Прыгранічныя населеныя пункты багатыя сваёй гісторыяй і архітэктурнай спадчынай. У мястэчку Друя гасцям раскажуць аб мясцовым касцёле Святой Тройцы XVII стагоддзя, які знаходзіцца на беразе Заходняй Дзвіны. Таксама ў маршруце Барысаў камень, Благавешчанская царква, помнік на месцы расстрэлу яўрэяў і яўрэйскія могілкі. У Дрысвятах гатовы паказаць драўляны касцёл Пятра і Паўла і Петрапаўлаўскую царкву. Уключаны ў экскурсію і "нулявы кіламетр" сучаснай еўрапейскай геадэзіі, які ў мінулым годзе стаў турыстычным пунктам раёна.

"Цяпер працуем яшчэ над адным праектам, плануем развіваць настальгічны турызм. Гэта будзе цікава ўраджэнцам Браслаўскага раёна, якія ў свой час выехалі за межы родных мясцін, а таксама сваякам, продкі якіх жылі і былі звязаны з Браслаўшчынай", - адзначылі музейшчыкі.

Паводле слоў спецыялістаў, часцей за ўсё азёрны край наведваюць жыхары Расіі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Попытам турыстаў карыстаюцца розныя экскурсіі па Браслаўскім раёне.