Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
23 красавіка 2020

Каранік: пазітыўная тэндэнцыя па Віцебску пацвярджаецца

Пазітыўная тэндэнцыя ў Віцебску пацвярджаецца, у астатніх рэгіёнах рост захваральнасці ідзе ў рамках прагнозу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

У пятніцу, 17 красавіка, міністр у час брыфінгу адзначыў, што сітуацыя ў Віцебску стабілізавалася: з'явілася адчуванне, што ўдалося выйсці на плато і ў бліжэйшы час варта чакаць зніжэння захваральнасці. "Па Віцебску тэндэнцыя пацвярджаецца. Па астатніх рэгіёнах рост ідзе ў рамках прагнознага ліку", - сказаў ён.

"Асноўная задача - не дапусціць лавінападобнага росту, перагрузкі сістэмы аховы здароўя. Для аказання дапамогі на гэты час выкарыстоўваецца менш за 10 працэнтаў існуючай ложкавай магутнасці і менш за 10 працэнтаў парку апаратаў ІВЛ", - праінфармаваў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

"Цяпер рэсурсныя магчымасці сістэмы аховы здароўя дазваляюць забяспечыць даступную і якасную медыцынскую дапамогу ўсім маючым у гэтым патрэбу", - падкрэсліў Уладзімір Каранік.

"Сітуацыя па-ранейшаму застаецца пад кантролем. Нам удаецца не дапускаць лавінападобнага росту захваральнасці", - дадаў ён.

Гаворачы пра абнародаваныя напярэдадні рэкамендацыі СААЗ, Уладзімір Каранік нагадаў, што на прэс-канферэнцыі ў Мінску эксперты арганізацыі гаварылі пра неабходнасць шырокага інфармавання насельніцтва аб магчымых рызыках і правілах паводзін. "Статыстыку мы рэгулярна публікуем. Але хацелі б, каб насельніцтва пачула нашы рэкамендацыі аб магчымых рызыках і правілах паводзін", - падкрэсліў міністр.

Ён не выключыў, што ў Беларусь можа прыехаць яшчэ адна місія СААЗ - "па меры развіцця сітуацыі, калі будзе патрэбнасць". На гэты час Міністэрства аховы здароўя падтрымлівае пастаянныя кантакты з СААЗ. "Цяпер мы пастаянна знаходзімся на сувязі. Недастатковага разумення і праблем з СААЗ у нас няма", - адзначыў Уладзімір Каранік.