Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22 студзеня 2020

Вытворчасць паліўных пелет з ільнокастрыцы запушчана ў Оршы

КУП "Оршацепласеткі" запусціла вытворчасць паліўных пелет з ільнокастрыцы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Пётр Гішкелюк.

Праект рэалізаваны па ўказе нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна" за кошт уласных сродкаў прадпрыемства і прыцягнутых крэдытаў банкаў. Аб'ём інвестыцый склаў звыш Br320 тыс. Абсталяванне літоўскага вытворцы ўстаноўлена ў рэканструяваным цэху на базе былога будынка завода жалезабетонных вырабаў. Магутнасць лініі складае да 1,5 т прадукцыі ў гадзіну. У далейшым ёсць магчымасць павысіць яе прадукцыйнасць у два разы. Сыравіну прадпрыемства мае намер набываць на Арэхаўскім, Дубровенскім (Віцебская вобласць), Горацкім і Шклоўскім (Магілёўская вобласць) ільнозаводах, якія размешчаны ў радыусе 50 км.

"Абсталяванне працуе з першых чысел студзеня пакуль у адназменным рэжыме. За гэты час мы правялі яго абкатку, зрабілі пашпарт якасці прадукцыі. Цяпер рыхтуецца поўны пакет дакументаў, неабходных для вываду прадукцыі на экспарт", - адзначыў Пётр Гішкелюк.

Для забеспячэння ўласных патрэбнасцей прадпрыемству неабходна 200-210 т пелет у месяц. З улікам таго, што магчымасці абсталявання дазваляюць выпускаць штомесяц да 300 т прадукцыі пры двухзменным рэжыме работы, "Оршацепласеткі" шукае патэнцыяльных партнёраў, у тым ліку замежных, для рэалізацыі астатняга аб'ёму. "Пелеты з ільнокастрыцы з'яўляюцца экалагічна чыстым відам прадукцыі, а таму могуць выкарыстоўвацца ў якасці туалетных напаўняльнікаў і экаподсцілу для жывёл. Мы разглядаем гэты напрамак як альтэрнатыўны, тым больш што для яго арганізацыі не патрабуецца істотных затрат. Цікавасць да нашай прадукцыі праявіла ўжо адно з дацкіх прадпрыемстваў", - дадаў кіраўнік.

Рэалізацыя інвестпраекта дала магчымасць аршанскаму прадпрыемству стварыць пяць рабочых месцаў, а таксама знізіць сабекошт затрат на паліва для кацельняў, якія ўваходзяць у яго склад.