Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 верасня 2019

Тарыфы на паслугі ЖКГ у 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы - Кухараў

Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, інфармуе БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, цяпер штогадовы рост тарыфаў на паслугі ЖКГ у рэспубліцы не перасягае $5. Гэтаму садзейнічае зніжэнне затрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што ў сваю чаргу дае магчымасць практычна па ўсіх відах паслуг выйсці на іх сабекошт. Акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння, беларусы ўсе астатнія віды паслуг аплачваюць ужо на 100 працэнтаў. Далей іх павышэнне магчыма толькі індэксацыяй, адзначыў Уладзімір Кухараў.

Ён нагадаў, што ў бягучым годзе былі зменены падыходы да тарыфаў: "Калі раней з 1 студзеня падымалі на $5 тарыфы, то з гэтага года падзялілі павышэнне на два этапы. З 1 студзеня паднялі на $3,9, а з 1 чэрвеня на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне - на $1,1. Бачым, што такую тэндэнцыю трэба прадаўжаць. На наступны год плануем таксама ў два этапы павышаць, і прыкладна ў аналагічнай прапорцыі".

НАВIНЫ БЕЛАРУСI