Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16 апреля 2019

Флешмоб во Всемирный день здоровья прошел в Докшицах

Масавым флэшмобам работнікаў ТЦСАН, а таксама актывістаў БРСМ быў адзначаны ў райцэнтры Сусветны дзень здароўя, які сёлета святкаваўся 7 красавіка. Аматары здаровага ладу жыцця сабраліся на плошчы ля ГЦК і пад кіраўніцтвам моладзевага актывіста раёна Вікторыі Ждановіч разам выканалі спартыўную зарадку. Да тых, хто скакаў і размінаўся, далучаліся і мінакі, сярод якіх у асноўным былі дзеці.

– За 15 хвілін такога актыўнага адпачынку адразу супер-здаровым не станеш, – па­дзялілася сваімі ўражаннямі ўдзельніца мерапрыемства загадчыца аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Алена Сарокіна, – але добрымі эмоцыямі назапасішся напоўніцу. А як вядома, пазітыў таксама лечыць.

– Галоўная мэта Сусветнага дня здароўя – прыцягнуць увагу людзей да клопату пра сваё здароўе, растлумачыць неабходнасць прафілактыкі захворванняў, – адзначыла загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Наталля Каляга. – Гэта наша першае мерапрыемства такога плану. У наступны раз спадзяёмся сабраць яшчэ больш прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Для гэтага разгледзім прапановы па часе і месцы правядзення флэшмобаў.

– Мы выбіраем спорт! – дружна праскандзіравалі васьмікласнікі СШ № 2 г. Докшыцы і рушылі па вуліцах горада для распаўсюджвання агітацыйных лістовак з інфармацыяй аб ЗЛЖ.

Ці ведаеце вы, што самае здаровае месца ў свеце – японскі востраў Акінава. На ім жыве 450 чалавек узростам звыш 100 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця жанчын на гэтым востраве – 86 гадоў, мужчын – 78 гадоў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

http://www.dokshitsy.by/2019/04/fleshmob-vo-vsemirnyj-den-zdorovya-proshel-v-dokshicax/

Интернет-ресурсы