Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
22 апреля 2019

ІІ молодежный форум прошел в Докшицах

Актыўныя, таленавітыя, высокакваліфікаваныя і творча адораныя маладыя людзі раёна сабраліся ў ККЗ “Іскра” на ІІ моладзевы форум.

– Сённяшняя сустрэча – яшчэ адна магчымасць упэўніцца ў тым, што сярод нас жывуць і працуюць людзі, якім неабыякава будучае раёна, вобласці і ўсёй Беларусі, – зазначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. Яна ўручыла ўзнагароды райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў лепшым працоўным калектывам, у якіх вядзецца актыўная работа па рэалізацыі моладзевай палітыкі. Узнагароды атрымалі калектывы РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, Белтэлекам і ПМК-52. Акрамя гэтага, дыпломы ўручаны пераможцам раённага конкурсу “Моладзь Докшыччыны”. Так, у намінацыі “Лепшы кіраўнік года” быў адзначаны дырэктар ААТ “Бягомльскае” Андрэй Асаёнак, “Спецыялістам года” стала ўрач-рэнтгенолаг ЦРБ Дар’я Акуневіч. Міліцыянер-кінолаг групы затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ Міхаіл Яловік атрымаў дыплом у намінацыі “Спартсмен года”, карэспандэнт раённай газеты “Родныя вытокі” Таццяна Саковіч перамагла ў намінацыі “Маладосць і захапленне”. “Лепшым прадпрымальнікам года” стала настаўніца выяўленчага мастацтва ДШМ імя Н. Сакалоўскага Кацярына Казлоўская, а выхавацель яслі-садка №3 Ксенія Лаўцэвіч была адзначана ў намінацыі “Малады актывіст года”.

Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна выказала спадзяванне на тое, што жаданні праца­ваць і не спыняцца на дасягнутым будуць заставацца візітнымі карткамі маладых спецыялістаў і надалей. Яна ўручыла Ганаровыя граматы тым маладым спецыялістам, якія сталі лепшымі па прафесіі па выніках 2018 года. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Інга Журомская адзначыла прадстаўнікоў маладога пакалення з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Актывісты моладзевага руху атрымалі граматы ад першага сакратара РК ГА “БРСМ” Таццяны Гайчук, якая падзякавала тым маладым людзям, без якіх не абыходзіцца ні адно мерапрыемства горада і раёна. Лідар БРСМ з упэўненасцю зазначыла, што ў наступным годзе моладзь Докшыччыны зможа дасягнуць яшчэ большых вяршынь не толькі на раённым, але і на абласным, рэспубліканскім і нават міжнародным узроўнях.

Напрыканцы была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма, якая складалася з нумароў, падрыхтаваных маладымі выканаўцамі. Аматараў фатаграфавання чакалі тэматычныя фотазоны, з густам створаныя работнікамі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Арцёмам і Юліяй Стадольнікамі. Там жа размяшчаліся выставы дасягненняў і творчых работ, якія былі яшчэ адным сведчаннем талентаў нашай моладзі.

Таццяна ШУСТОЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: пераможцы раённага конкурсу “Моладзь Докшыччыны” (злева направа): Міхаіл Яловік, Кацярына Казлоўская, Дар’я Акуневіч, Ксенія Лаўцэвіч, Таццяна Саковіч, Андрэй Асаёнак.
http://www.dokshitsy.by/2019/04/ii-molodezhnyj-forum-proshel-v-dokshicax/   

Интернет-ресурсы