Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
2 июля 2019

Победители из Докшицкого района

«Подзвіг народа несмяротны»

Такі надпіс нанесены па акружнасці медаля – юбілейнай узнагароды, якой, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удастоены ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі значны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пацярпелі ад іх зверстваў. 

 

Узнагароду пачалі ўручаць напярэдадні знамянальнай даты. Адным з першых у нашым раёне яе атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Крулеўшчыны Сяргей Антонавіч Супранёнак, які са сваім артылерыйскім палком дайшоў да Эльбы (на здымку). Улічваючы паважаны ўзрост ветэранаў, раённай уладай было прынята рашэнне наведаць іх па месцы жыхарства.

— Для мяне ўручэнне медалёў вельмі ганаровая і адказная місія, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, уручаючы ўзнагароды ветэранам, якія непасрэдна прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях.– Мы бязмерна паважаем вас за тое, што нягледзячы на нечалавечыя іспыты, вы выстаялі, разбілі ворага і перамаглі. Гэтым самым далі магчымасць наступным пакаленням жыць пад мірным небам, будаваць, ствараць, каб наша Беларусь была вольнай і квітнеючай. На жаль, з кожным годам усё менш становіцца сведак той страшнай вайны, з якіх кожны зрабіў свой унёсак у разгром ворага. Таму так дарагі нам кожны з ветэранаў.

Алег Леанідавіч жадаў моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, для кожнага знаходзіў патрэбныя словы, каб выказаць падзяку, падбадзёрыць, падтрымаць гэтых заслужаных людзей.

– Усяго да ўзнагароды ў нашым раёне былі прадстаўлены 62 чалавекі, – паведаміў ваенны камісар Віталь Леснічэнка. – Кожны з іх ужо атрымаў медаль. Акрамя гэтага, яго мы ўручылі і тым, хто значыцца на ўліку ў іншым раёне, але жыве зараз у нашым, бо кожная ўзнагарода павінна знайсці свайго героя.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Интернет-ресурсы