Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
21 июня 2019

Праздник национальной культуры прошел на Троицу в агрогородке Торгуны Докшицкого района

Традыцыйным стала правядзенне ў першы дзень Святой Тройцы свята нацыянальнай культуры "Зберагаем вытокі свае" ў аграгарадку Таргуны. У яго праграме – траецкі кірмаш, старажытны абрад кумавання, конкурс музыкаў "Іграй, гармонік!" і, як яго працяг, святочны канцэрт для аматараў добрай песні.

Плошча каля Дома культуры здалёк клікала да сябе яркімі фарбамі кірмашу, на якім майстры Докшыччыны прапаноўвалі самыя розныя рэчы і сувеніры ручной работы, што, як вядома, нясуць у сабе толькі пазітыўную энергетыку і цеплыню. Плошча вабіла пахамі найсмачнейшых беларускіх страў, дзіцячым смехам, прыгожымі напеўнымі мелодыямі, стракацела святочнымі строямі і сагравалася словамі прывітання і ўсмешкамі месцічаў і гасцей.

Распачалося свята шэсцем, у галаве якога неслася арка, сплеценая з галінак бярозы. Затым праз гэтую арку парамі праходзілі дзяўчынкі, дзяўчаты, жанчыны і цалаваліся тройчы праз бярозавы вяночак – кумаваліся. Лічылася, што такі абрад дае сілы на цэлы год, ачышчае ад злога, вяртае маладосць і прагу да жыцця. А яшчэ, пакумаваўшыся, ні ў якім разе нельга сварыцца паміж сабой, крыў¬дзіцца, зайздросціць адно аднаму. Нашы мудрыя продкі такім чынам намагаліся, каб паміж суседзямі, аднавяскоўцамі, раднёй панавалі разуменне, павага і згода. Цудоўна, што ў Таргунах аднавілі гэты старажытны абрад.

Удзельнікаў і гасцей свята цёплымі словамі прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, старшыня Тумілавіцкага сельвыканкама Генадзь Пацэвіч, настаяцель Тумілавіцкай царквы Святога Георгія Перамоганосца айцец Пётр Іоська. Пра тое, якія стравы гатавалі на святочны траецкі стол нашы продкі, распавяла загадчыца Несцераўшчынскай бібліятэкі Кацярына Іваньковіч і пачаставала прысутных смачным, прыгатаваным уласнаручна кісялём. Сваё вакальнае майстэрства прадэманстравалі і юныя ўдзельнікі свята – Лера Шылко, Ксенія Падбярозкая, сястрычкі Соф'я і Ульяна Варановіч.

Сёлета ўдзел у конкурсе "Іграй, гармонік!" прынялі толькі чатыры музыканты. Старт яму даў Яўген Чыкун з Дзедзіна, які справядліва заўважыў у сваёй песні, што "ад людзей у вёсцы не схаваешся". Мінулагодні пераможца конкурсу Аляксандр Дайнакоў з Янкоў пранікнёна праспяваў пад уласны акампанемент "Гаворку беларускую" і агульнавядомую "Там, дзе клён шуміць". Міхаіл Ігнацкі з Бярозаўкі выбраў украінскую "Чэрэмшыну". А вось параф'янаўскі музыка Віктар Каросцік лёгка і нязмушана сыграў даўжэзнае папуры з вядомых лірычных песень. Гледачы не стрымаліся і сталі спяваць – "Калі б займеў залатыя горы", "Беласнежная вішня", "Зорка ясная", "Вёска мая", "Каробачка" і многія іншыя. Шквал апладысментаў сарвалі сваёй задорнай песняй, выкананай пад гармонік і бубен, і члены журы Уладзімір Пусташыла і Іван Кур¬дзека. А месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом ІІІ ступені заваяваў Міхаіл Ігнацкі, другім па праве стаў Аляксандр Дайнакоў, а перамогу атрымаў Віктар Каросцік, які прызнаўся, што без музыкі не ўяўляе свайго жыцця і гэтую любоў перанялі ад яго таксама і сыны.

Завяршылася свята нацыянальнай культуры выступленнем народнага ансамбля "Прызбачка" з Валкалат, які прывёз у Таргуны "кошык" беларускіх песень і жартаў.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота А. Варанковіча

Источник: http://www.dokshitsy.by/2019/06/prazdnik-nacionalnoj-kultury-proshel-na-troicu-v-agrogorodke-torguny-dokshickogo-rajona-foto-video/nggallery/page/2

Интернет-ресурсы