Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
5 ноября 2019

В Докшицах после реконструкции открыли  пищеблок центральной районной больницы

У райцэнтры пасля капітальнага рамонту быў уведзены ў эксплуатацыю харч­блок ЦРБ. Ва ўрачыстым адкрыцці мадэрнізаванага аб’екта, якое адбылося 4 лістапада, прынялі ўдзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач, старшыня райвыканкама Алег Пінчук і старшыня райсавета Валянціна Рандарэвіч.

– На працягу некалькіх гадоў склалася традыцыя, калі напярэдадні 7 лістапада ў краіне ўводзяцца ў эксплуатацыю сацыяльныя аб’екты, – сказаў у час адкрыцця будынка спікер парламента Уладзімір Андрэйчанка. – У цэлым, гэта датычыцца не толькі сталіцы і буйных гарадоў. Такія аб’екты неабходныя, у першую чаргу, рэгіёнам, такім, напрыклад, як Докшыцы. У цэнтры ўвагі Прэзідэнта, Урада, а таксама заканадаўчых органаў – пытанні, звязаныя з аховай здароўя насельніцтва. Так, днямі прыняты законы “Аб псіхіятрычнай дапамозе”, “Аб лекавых сродках”. Зараз рыхтуецца бюджэт на 2020 год, які прадугледжвае павелічэнне долі асігнаванняў у медыцыну амаль на 15 працэнтаў.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук зазначыў, што, дзякуючы падтрымцы нашага дэпутата Уладзіміра Андрэйчанкі, абласнога кіраўніцтва, у раёне ствараюцца камфортныя ўмовы для людзей: газіфікаваны аграгарадкі, уведзены ў строй стаматалагічная паліклініка і водна-аздараўленчы комплекс, працягвае будавацца новае жыллё. Зараз рамантуецца шэраг сацыяльных аб’ектаў у Бягомлі.

Докшыцкі раён – яркі прыклад таго, як мясцовая ўлада і жыхары рэалізоўваюць палітыку, што ажыццяўляе Прэзідэнт, адзначыў Юрый Дзеркач. Яшчэ некалькі гадоў таму, каб атрымаць пэўную кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, трэба было ехаць у Мінск альбо ў Віцебск. Зараз, напрыклад, у Докшыцкую стаматалагічную паліклініку звяртаюцца пацыенты нават з суседніх раёнаў Мінскай вобласці.

— З раённага бюджэту на мадэрнізацыю было выдаткавана 700 тысяч рублёў, — паведаміў галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кубар. — Каб асвоіць іх у тэрмін, будаўнікі працавалі ў дзве змены. Работнікі ПМК-52, філіяла №1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ЧПТУП “ЯВГ-сэрвіс”, філіяла “Докшыцыводакал”, ПП “ЛВЛ-буд” і ААТ “Лібертэх-Сэрвіс” у даволі сціслыя тэрміны часткова перапланавалі памяшканні, замянілі сеткі водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення і электразабеспячэння. Адрамантаваны таксама дах, вокны і дзверы, абуладкаваны ўваход у будынак. І што вельмі важна, зараз харчблок аснашчаны сучасным тэхналагічным, халадзільным і мыйным абсталяваннем.

– Для нашых работнікаў гэта сапраўдны падарунак, – сказала ў сваім выступленні медсястра-­дыетолаг Жанна Волах. – Харчблок быў пабудаваны яшчэ ў канцы 80-х гадоў. З таго часу ён не рамантаваўся. Таму, калі даведаліся, што хутка будзем працаваць у новых умовах, вельмі ўзрадаваліся. Зараз у харчблоку ёсць сучаснае абсталяванне, дзякуючы якому з’явілася магчымасць зрабіць меню больш разнастайным, а стравы – карыснымі для здароўя. Гатаваць іх будзем амаль для ста пацыентаў.
***
Пасля ўрачыстасці Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян.

Жыхарка Докшыц Ганна Валюшка, якая пражывае ў інтэрнаце па вуліцы Усходняй, 5, паскардзілася на неналежныя ўмовы пражывання, у прыватнасці, па яе словах, на гнілыя вокны. Аднак дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга, які прысутнічаў на прыёме, патлумачыў іншае. У час абследавання жылога памяшкання высветлена, што вокны знаходзяцца ў здавальняючым стане, тэмпературны рэжым таксама адпавядаў нормам. Капітальны рамонт гэтага будынка запланаваны на 2022 год. Ганна Валюшка таксама прасіла дапамогі ў працаўладкаванні, паколькі самастойна знайсці работу яна не можа. Гэта пытанне было вырашана адразу. Ёй прапанавана ўладкавацца сацыяльным работнікам па доглядзе за інвалідам І групы.

Бягамльчанка Наталля Майсяёнак звярнулася з пытаннем, калі ў яе будзе ўстаноўлены балкон. З-за аварыйнага стану камунгасаўцы вымушаны былі яго дэманціраваць. Наталлі Ула­дзіміраўне прыйдзецца пачакаць наступнага года. Пры ўмове фінансавання, на гэты перыяд запланаваны рамонт усіх балконаў пяціпавярховіка па вуліцы Лепельскай.

Спікер беларускага парламента выказаў меркаванне, што вельмі важна праводзіць асабістыя прыёмы.

– Гэта не разавыя акцыі, – падкрэсліў Уладзімір Паўлавіч, – а сітэмная работа, якая пабудавана на планавай аснове. Раз у квартал у кожным раёне сваёй выбарчай акругі стараюся сустракацца з насельніцтвам. Прыёмы даюць многае. Вырашаюцца канкрэтныя пытанні людзей. Безумоўна, яны розныя, у тым ліку ёсць і тыя, якія немагчыма рашыць адразу. У такім выпадку пэўныя даручэнні даюцца райвыканкамам.

Источник: http://www.dokshitsy.by/2019/11/v-dokshicax-posle-rekonstrukcii-otkryli-pishheblok-centralnoj-rajonnoj-bolnicy/

Интернет-ресурсы