Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 снежня 2018

Акцыя “Нашы дзеці” наведала Бягомльскую школу-інтэрнат

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка завітаў у Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат, каб павіншаваць выхаванцаў з навагоднімі святамі. Спікер беларускага парламента ўжо на працягу дзесяці гадоў наведвае гэту ўстанову.

Вельмі рад, што гэта традыцыя працягваецца, бо дзякуючы такім прыемным сустрэчам, акцыі “Нашы дзеці”, ёсць магчымасць акунуцца ў дзяцінства, – сказаў Уладзімір Паўлавіч.

Уладзімір Андрэйчанка пажадаў дзецям здароўя, выдатнага настрою, ажыццяўлення мар, веры ў сябе і ў свае сілы, а таксама памятаць пра тое, што, каб дасягнуць пастаўленай мэты, неабходна добра вучыцца.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук выказаў удзячнасць за працу педагагічнаму калектыву школы.

Вялікі дзякуй за цяпло душы, якім вы дзеліцеся з выхаванцамі, – гаварыў Алег Леанідавіч. – Дзякуючы вашаму клопату, саграюцца дзіцячыя сэрцы.

Прыемным момантам свята для дзяцей стала ўручэнне салодкіх падарункаў, пасля чаго пачалося навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне.

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала 10 снежня і працягнецца да 11 студзеня. Кіраўнікі дзяржорганаў і прадпрыемстваў, лідары грамадскіх аб’яднанняў традыцыйна наведваюць сацыяльна значымыя аб’екты і віншуюць дзяцей, дораць ім камп’ютарную тэхніку, цацкі, прысмакі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзецям са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, дзецям-інвалідам.