Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 студзеня 2022

Аксана Палачаніна: дзяржава падтрымлівае сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва рознымі метадамі

Аксана Палачаніна, намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама:

– Канстытуцыя – закон, які мае вышэйшую юрыдычную сілу. І тое, якой яна будзе, залежыць ад кожнага з нас. Змены і дапаўненні ў Асноўны закон не з'явіліся спантанна. Той, хто цікавіцца палітыкай, ведае, што яшчэ ў 2016 годзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў пытанне аб магчымых зменах, таму што грамадства дынамічна развіваецца, іншай становіцца грамадска-палітычная абстаноўка, што і выклікае дадзеную неабходнасць. Гэта звычайная практыка для любой краіны. Толькі ў ХХІ стагоддзі змяненні ў Канстытуцыі ўнесены ў 90 краінах свету, а ў 57 прыняты новыя.

У праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь змены або дапаўненні тычыліся 80 артыкулаў і ў той жа час з'явіліся 11 артыкулаў новых. Але самае галоўнае, што ў законе засталася сацыяльная арыентаванасць, у прыватнасці ў адносінах да дзяцей, пенсіянераў, ветэранаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дзяржава падтрымлівае сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва рознымі метадамі.

Адно з дапаўненняў абазначае адказнасць кожнага за ўмацаванне свайго здароўя. Экспертамі даказана, што здароўе чалавека толькі на 7-8 працэнтаў залежыць ад медыцыны, астатнія фактары, якія ўплываюць на яго, – гэта лад і ўмовы жыцця, стан навакольнага асяроддзя і генетыка. У сувязі з гэтым нагадаю аб вакцынацыі ад каранавіруса - пакуль што гэта найболей надзейны сродак ад інфекцыі. Умацоўваць здароўе можна ўдзельнічаючы ў спартыўных мерапрыемствах, якіх у нашым раёне праходзіць шмат. Дастаткова развіта інфраструктура для заняткаў фізкультурай, спортам. Штогод мы дадаем у гэтым кірунку - калі не набытымі трэнажорамі, то ўладкаваннем спартыўных пляцовак - дарэчы, і на 2022 год таксама запланавана ўладкаванне адной з іх у новым мікрараёне Докшыц, дзе змогуць займацца і дзеці, і дарослыя.

У прэамбуле праекта Канстытуцыі сказана пра захаванне нацыянальнай самабытнасці. Мы, беларусы, такія, якія ёсць, і нам не трэба навязваць чужыя інтарэсы, нас не трэба мяняць. Мы нацыя са сваёй культурай, духоўнымі каштоўнасцямі, традыцыямі, у тым ліку сямейнымі - у праекце замацаваны пастулат аб тым, што шлюб - гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай.

Магчыма, паводле гэтай Канстытуцыі будзем жыць не толькі мы самі, але і нашы дзеці, унукі. Канстытуцыя 1994 года праіснавала 27 гадоў з невялікімі зменамі і дапаўненнямі, якія прымаліся на рэспубліканскіх рэферэндумах. Таму неабходна думаць пра будучыню, калі не дзеля сябе, то дзеля наступных пакаленьняў.

У Канстытуцыі прапісаны абавязак бацькоў выхоўваць сваіх дзяцей. Праект дадае да абавязкаў падрыхтоўку іх і да грамадска карыснай працы. Далучыцца да гэтага нашы дзеці маюць магчымасць на прышкольных вучэбна-даследуемых участках, суботніках, пры навядзенні парадку ў абеліскаў. Бацькі павінны толькі падтрымліваць такія ініцыятывы.

Многія звярнулі ўвагу на дадатак аб захаванні гістарычнай праўды. Якраз і 2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Нашы сучаснікі яшчэ ведаюць аб Вялікай Айчыннай вайне з мастацкай літаратуры, фільмаў, з непасрэдных успамінаў ветэранаў, вязняў. Нажаль, відавочцаў становіцца ўсё менш як у нашым раёне, так і ў цэлым па Беларусі, і наступныя пакаленні ўжо не пачуюць аб тых падзеях з першых вуснаў. Перад намі задача: даносіць праўду да дзяцей і моладзі, выхоўваць іх на гераічных прыкладах. Падчас вайны ў Беларусі загінуў кожны трэці. Такая ж доля спасцігла і наш раён - загінула больш за 20 тысяч чалавек, гэта прыкладна цяперашняя колькасць насельніцтва Докшыччыны.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2022/01/oksana-polochanina-gosudarstvo-podderzhivaet/