Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Паважаныя сябры! Вітаем вас на сайце Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта!

Дарагія сябры!

Мы рады вітаць усіх, хто наведаў афіцыйны сайт Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам.

Докшыцкі раён – уязная брама Віцебскай вобласці, край з багатым гістарычным мінулым, маляўнічай прыроднай прыгажосцю. Гэта гасцінная і шчодрая зямля, на якой працуюць працавітыя, таленавітыя, адданыя роднаму краю людзі.

Докшыцкі раён мае добрую лагістыку, прыродна-кліматычныя фактары, што робіць раён прыцягальным як для турыстаў, так і для дзелавых людзей. Мы гатовы да ўзаемадзеяння і развіцця інвестыцыйных праграм у сельскай гаспадарцы, эканамічнай, сацыяльнай сферы.

На нашым сайце мы прапануем вам актуальную інфармацыю аб раёне, яго гісторыі і традыцыях, структуры і арганізацыі, аб развіцці вытворчай базы раёна сёння і аб яго будучых праектах. У раздзелах і рубрыках сайта кожны карыстальнік зможа знайсці карысную і праўдзівую інфармацыю аб усіх сферах жыццядзейнасці рэгіёна. Вы зможаце не толькі пазнаёміцца з навінамі раёна, вобласці і рэспублікі, але і звярнуцца да адміністрацыі раёна з пытаннямі і прапановамі.

Сардэчна запрашаем у Докшыцкі раён!

 

Старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта

Абірала Сяргей Уладзіміравіч