Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 мая 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём друку

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Родныя вытокі»!

 

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам— Днём друку!

Газета «Родныя вытокі» мае выключнае значэнне ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці раёна, дынамічна развіваецца, заўсёды цікавая для людзей розных пакаленняў.

Мы дзякуем вам за добрасумленную працу і ўклад у развіццё інфармацыйнай прасторы Докшыччыны. Хай і ў далейшым калектыў рэдакцыі плённа працуе, ярка і з натхненнем адлюстроўвае падзеі сучаснасці і мінулага.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых творчых вышынь!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў