Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 чэрвеня 2023

Рыбакоў аб выбарах у СБ ААН: на краіны аказваўся націск з прымушэннем галасаваць супраць Беларусі


У час выбараў непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН на краіны аказваўся націск з прымушэннем не галасаваць за Беларусь. Аб гэтым заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 "Мы расчараваны вынікамі выбараў. Справа ў тым, што ўся наша перадвыбарная кампанія праходзіла ў надзвычай складаных умовах, пад вельмі вялікім націскам з боку калектыўнага Захаду. Мы абсалютна дакладна ведаем факты прымушэння да галасавання за Славенію. Канкрэтнай краіне гаварылася: калі вы прагаласуеце за Беларусь, мы поўнасцю адрэжам фінансаванне на праекты развіцця, па лініі тэхнічнай дапамогі і гэтак далей", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

 Паводле яго слоў, Беларусь таксама актыўна ўгаворвалі на любым з этапаў зняць сваю кандыдатуру на карысць Славеніі. "Чаго мы не рабілі. Я лічу, што той шлях, які мы прайшлі, вельмі карысны. Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў, калі працэс не менш важны, чым вынік. Мы правялі вялікую колькасць сустрэч з прадстаўнікамі розных краін, у ходзе якіх нам удалося давесці праўдзівую інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі, аб нашым стаўленні да рэгіянальных і глабальных праблем", - падкрэсліў дыпламат.

 Ён запэўніў, што незалежна ад праведзенай выбарнай кампаніі Беларусь прадаўжае займаць канкрэтныя пазіцыі, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў. Хоць гэтыя пазіцыі і не падтрымліваюцца асобнымі дзяржавамі. Напрыклад, у некаторых аспектах, звязаных з тэматыкай правоў чалавека, сямейнымі кшатоўнасцямі. "І гэта таксама накладвае свой адбітак, гэта таксама паўплывала на той вынік, які мы сёння атрымалі", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

 Ён лічыць, што беспрэцэдэнтны націск, які аказваўся на дзяржавы для забеспячэння пэўных вынікаў галасавання, даў, як ні парадаксальна, станоўчы эфект. "Нават калі краіна галасавала супраць Беларусі, там усё роўна ўзнікла стойкае разуменне, што гэта адбываецца насуперак суверэннаму жаданню гэтай канкрэтнай дзяржавы, супраць яе волі", - заўважыў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН.

 Дыпламат падкрэсліў, што наша краіна прадоўжыць актыўна працаваць у ААН, ва ўсіх яе структурах, у тым ліку над ужо існуючымі і будучымі ініцыятывамі. Паводле яго слоў, пасля выбараў паслы шэрага краін падыходзілі і ў асабістай размове віншавалі з тым, як Беларусь правяла сваю выбарную кампанію, дзякавалі за атрыманую інфармацыю і жадалі поспехаў у далейшай дзейнасці ў ААН.