Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
5 мая 2020

Дадатковая лабараторыя па дыягностыцы COVID-19 пачала працаваць у Наваполацку

У Наваполацку разгорнута лабараторыя па дыягностыцы COVID-19. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на брыфінгу начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, гэта сёмая лабараторыя ў рэгіёне. Яна пачала працаваць у канцы мінулага тыдня і цяпер набірае абароты. "Думаю, выйдзе на 100-120 даследаванняў у суткі, што дасць магчымасць цалкам абслугоўваць Наваполацк і Полацкі раён. Таксама, магчыма, гэта лабараторыя возьме на сябе частку работы па бліжэйшых раёнах і разгрузіць дзеючыя ў Віцебску лабараторыі", - сказаў Міхаіл Вішнявецкі.

Лабараторнай дыягностыкай каранавіруса ў вобласці займаюцца спецыялісты абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, цэнтра дэрматавенералогіі, абласнога радзільнага дома, інфекцыйнай бальніцы, клінікі ВДМУ і перапрафіляваны аддзел вірусалогіі абласной ветлабараторыі. З улікам наваполацкай лабараторыі ўсяго за суткі па вобласці праводзіцца каля 1,6 тыс. даследаванняў.

Што датычыцца сітуацыі з захваральнасцю ў рэгіёне, то Міхаіл Вішнявецкі адзначыў: за выхадныя дні назіралася зніжэнне. "Па вобласці паступленне з пнеўманіямі было каля 80 выпадкаў як у суботу, так і ў нядзелю. Сёння, хутчэй за ўсё, яно будзе больш значнае, паколькі працуе амбулаторна-паліклінічнае звяно, і пацыенты могуць ісці з паліклінік, а не толькі звяртацца ў хуткую дапамогу, - канстатаваў кіраўнік ведамства. - У цэлым сітуацыя кантралюемая. На працягу апошніх двух тыдняў яна застаецца ў межах адных і тых жа лічбаў. Калі гаварыць аб рэгіёнах, то ў Докшыцах спынілася тэндэнцыя да павелічэння. Пацыентаў з пнеўманіямі паступае адзін - два ў суткі. Сёння там на 25 працэнтаў менш пацыентаў у параўнанні з пікавым значэннем, колькасць ложкавага фонду дастатковая і другой хвалі не чакаецца. Стабільная сітуацыя ў Бешанковіцкім, Шумілінскім, Лёзненскім, Пастаўскім раёнах".

Нязначнае паступленне пацыентаў з пнеўманіяй адзначаецца ў Оршы, цяпер медустановы горада спраўляюцца самастойна. Пад такіх хворых там разгорнута больш за 400 ложкаў.

Міхаіл Вішнявецкі таксама звярнуў увагу: у медустановах вобласці знаходзяцца 243 апараты ШВЛ і 144 наркозна-дыхальныя апараты, якія таксама маюць функцыю вентыляцыі лёгкіх. Загружанасць ШВЛ цяжкімі пацыентамі, якія маюць пастаянную сутачную патрэбнасць у вентыляцыі лёгкіх, складае 17 працэнтаў, з улікам наркозна-дыхальных апаратаў - 10 працэнтаў ад усяго парка гэтага абсталявання. "Да таго ж у медустановах у нас ёсць яшчэ 1199 пунктаў кіслароднай падтрымкі і 36 канцэнтратараў кіслароду. Таму па кіслародзе і па апаратах ШВЛ сёння напружання няма наогул", - дадаў Міхаіл Вішнявецкі.