Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Эканоміка Докшыцкага раёна характарызуецца рознабаковай накіраванасцю.
Асноўнымі складнікамі ў эканоміцы раёна з'яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, прамысловыя прадпрыемствы, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, будаўніцтва, бытавога абслугоўвання, суб'екты малога бізнесу і іншыя.
Вядучай галіной народнагаспадарчага комплексу раёна з'яўляецца сельская гаспадарка. Яе прадстаўляюць 9 сельскагаспадарчых арганізацый, з іх 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 4 унітарныя прадпрыемствы. У пералічаных арганізацыях занята больш за 1,4 тыс. чалавек.
За гаспадаркамі замацавана 64 794 гектары сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 36 441 гектар ворнай зямлі.
Асноўная маса гаспадарак спецыялізуецца ў малочна-мясным напрамку з развітой вытворчасцю збожжа, рапсу.
Прамысловасць раёна прадстаўлена трыма прадпрыемствамі: філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам» «Докшыцкі хлебазавод», Докшыцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Докшыцы-камунальнік» і адкрытае акцыянернае таварыства «Завод «Ветразь».
На прадпрыемствах раёна выпускаюцца хлеб і хлебабулачныя, мучныя і кандытарскія вырабы, піламатэрыялы, вырабы з дрэва, камплектуючыя для ліфтавага абсталявання, вырабы з металу, цвікі і іншае. Ёсць сыравінная база для стварэння шокавай замарозкі.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 204 гандлёвыя аб'екты, гандлёвая плошча якіх складае 14,9 тыс. квадратных метраў, зарэгістравана 11 інтэрнэт-магазінаў.
Сетка грамадскага харчавання налічвае 29 аб'ектаў на 1215 пасадачных месцаў.
Будаўніцтвам у раёне займаюцца: ДКУБП «Докшыцкая ПМК-52», філіял ДРБУ № 180 КУП «Віцебскаблдарбуд», КУП «Докшыцкае ПМС», філіял №1 РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік».
На 1 студзеня 2019 г. у раёне бытавыя паслугі аказваюць 48 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку 8 юрыдычных асоб і 40 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Спецыялізаванай арганізацыяй, якая ажыццяўляе бытавое абслугоўванне насельніцтва, з'яўляецца Докшыцкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання «Бытавік» (далей — КУП БА «Бытавік»).
У складзе КУП БА «Бытавік» функцыянуюць Дом быту ў г.Докшыцы, 7 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў, 2 прыёмныя пункты, комплексны прыёмны пункт у г.п.Бягомль.
Іншым суб'ектам гаспадарання належыць 28 аб'ектаў бытавога абслугоўвання, у тым ліку 6 цырульняў, 2 майстэрні па рамонце абутку, 2 фотаатэлье, майстэрні па рамонце тэлерадыёапаратуры, складанай бытавой тэхнікі, шыцці штор, 13 майстэрань па рамонце аўтамабіляў, 5 суб'ектаў гаспадарання аказваюць рытуальныя паслугі і г.д.
На тэрыторыі раёна размяшчаюцца ДУ «Санаторый «Баравое», ДУ «Санаторый «Лясное», якія маюць значны патэнцыял для развіцця аздараўленчага турызму, прапануюць шырокі спектр паслуг.
Прыродныя ўмовы Докшыцкага раёна ствараюць спрыяльнае асяроддзе для далейшага развіцця і ўладкавання месцаў для адпачынку не толькі грамадзян рэспублікі, але і замежных грамадзян.
На тэрыторыі раёна размешчаны ўстанова «Докшыцкая раённая арганізацыйная структура» РДГА «БТПР» і ДЛГУ «Бягомльскі лясгас», якія маюць паляўнічыя гаспадаркі.
Плошча паляўнічай гаспадаркі «БТПР» складае 125 тыс. гектараў: з іх лясных угоддзяў — 47,1 тыс. гектараў, палявых — 72,6 тыс. гектараў, водна-балотных — 5,1 тыс. гектараў.
У в. Камайск на беразе возера размешчаны добраўпарадкаваны «Дом паляўнічага і рыбака» на 15 месцаў (5 аднамесных нумароў «люкс» і 3 двухмесныя нумары). Ёсць лазня, саўна, лодкі і катамараны. Абсталяваны рыбалоўныя масткі і вальеры для ўтрымання дзікіх жывёл.
Плошча паляўнічай гаспадаркі Бягомльскага лясгаса складае 38,3 тыс. гектараў, што складае 29,3% ад агульнай плошчы паляўнічых угоддзяў раёна: з іх лясных угоддзяў — 26,7 тыс. гектараў, палявых — 11,2 тыс. гектараў, водна-балотных — 0,4 тыс. гектараў.
У лясгасе таксама ёсць 2 домікі паляўнічага, якія абсталяваны душавымі кабінамі, гарачай вадой, размешчаны на беразе вадаёма.
Усе віды палявання праводзяцца ў адпаведнасці з дзеючымі тэрмінамі і правіламі.