Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
1

Адно акно

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Пытанне-адказ

Аўкцыёны

Грамадскія абмеркаванні

Адзіны дзень інфармавання

У Докшыцах адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ключоў ад новых арэндных кватэр супрацоўнікам РАУС

12.08.2026

Навасёлы атрымалі жыллё ў сучасным 5-павярховым доме, узведзеным на вуліцы Усходняй.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Максім Субота і старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

- Забеспячэнне камфортнымі жыллёвымі ўмовамі тых, хто стаіць на варце правапарадку і бяспекі грамадзян, з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, - адзначыў Максім Субота і асабіста ўручыў запаветныя ключы.

Дом пабудаваны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і адпавядае ўсім стандартам камфорту: кватэры маюць зручную планіроўку і гатовую ўнутраную аздобу.

Пасля афіцыйнай часткі ўдзельнікі мерапрыемства і шчаслівыя ўладальнікі квадратных метраў адправіліся аглядаць кватэры.

У выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Бярозка" прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "У школу з добрым сэрцам" і рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Крок да поспеху"

11.08.2026

Лагер наведалі першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына, начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Алеся Чорная і вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Марына Абірала, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Вераніка Наровіч.

Госці азнаёміліся з добраўпарадкаваннем лагера, адказалі на актуальныя пытанні дзяцей і ўручылі ім падарункі да новага навучальнага года.

У сваю чаргу хлопцы і дзяўчаты прадставілі дарослым забаўляльную праграму «Бярозка» аб'ядноўвае!».

У раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Параф'янаўскага сельсавета

11.08.2026

У населеных пунктах былі арганізаваны прыёмы грамадзян.

Што хвалявала вяскоўцаў?

- Водазабеспячэнне ў в. Целяшы і аг. Параф'янава;

- добраўпарадкаванне аўтастаянкі ў двары на вул. Маладзёжнай у аграгарадку;

- тампанаж калодзежа ў в. Струкі; - навядзенне парадку каля пустуючага дома ў в. Грынеўшчына;

- асфальтаванне пад'езда да в. Лібораўшчына;

- падзяка за медыцынскае абслугоўванне ўрачу Людміле Зорычус, а таксама работнікам культуры і газавай службы.

На выніковым пасяджэнні ў цэнтры ўвагі стаялі пытанні навядзення парадку на зямлі.

Сяргей Абірала, старшыня райвыканкама:

- Параф'янаўскі сельсавет мае велізарны патэнцыял. Галоўнае — не зніжаць тэмпаў, дзейнічаць па-гаспадарску і памятаць, што парадак на зямлі пачынаецца з рашэння кожнага кіраўніка.

60 экіпажаў намалацілі больш за 1000 тон збожжа ў Віцебскай вобласці

07.08.2026

Паводле аператыўнай інфармацыі абкама прафсаюза работнікаў АПК, на 6 жніўня шэсцьдзесят экіпажаў камбайнаў намалацілі звыш 1 тыс. т збожжа (з іх 1 – сямейны, 5 моладзевых), 67 вадзіцеляў (у тым ліку 4 маладыя) перавезлі больш за 1 тыс. т збожжа, шэсць вадзіцеляў (1 малады) – звыш 2 тыс. т. Ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур і рапсу лідавалі:

Сельгаспрадпрыемствы (па ўраджайнасці):

Збожжа:

СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна – убрана 781 га (53,1 %), ураджайнасць 70,6 ц/га. ААТ «Хотылы-Агра» Пастаўскага раёна – 524 га (29%), 64,8 ц/га.

Рапс:

 ААТ «Праўда-С» Дубровенскага раёна – 240 га (100 %), 50,8 ц/га. СУП «Зубрэвічы-Агра» Аршанскага раёна – 300 га (100 %), 50,7 ц/га.

Камбайнеры (збожжа + рапс):

Павел Грунтоў з ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» на камбайне GS-12А1 убраў 357 га, намалаціў 1879 тон. Дзяніс Пшанічны з ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна (GS-1218, 437 га, 1761 т). Андрэй Новіцкі і Арцём Горэлы з РПУП «Вусце» НАН Беларусі» Аршанскага раёна (GS-1218, 448 га, 1759 т). Андрэй Капашылаў з СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна (New Holland, 232 га, 1640 т). Аляксандр Зябка з філіяла «Альшанка-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» Чашніцкага раёна (New Holland, 309 га, 1613 т).

Маладыя камбайнеры:

Станіслаў Чарвінскі і Уладзіслаў Кусцікаў з ААТ «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна (GS-1218, 493 га, 1627 т). Уладзіслаў Лапцінскі з КУСП «Мяжава-Агра» Аршанскага раёна (New Holland, 466 га, 1516 т).

Вадзіцелі на адвозцы збожжа і рапсу:

Васіль Мірановіч з РПУП «Вусце» НАН Беларусі» Аршанскага раёна на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 2923 т збожжа. Аляксандр Бацян з ААТ «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна (МАЗ-5516А5, 2361 т).

Маладыя вадзіцелі:

Андрэй Бугаеў з ААТ «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна (МАЗ-555142, 2580 т). Арцём Ігнацьеў з ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» (МАЗ-650128-584-000, 1801 т).

Аператары сушыльных агрэгатаў:

Андрэй Карэнькаў, Аляксандр Голазубаў, Аляксей Шчарбакоў, Максім Царыкаў з ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна на ЗСК-100 высушылі 11 361 т збожжа. Дзяніс Шумчэня, Юрый Дуранкаў, Руслан Маркаў, Дзяніс Магераў з ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна (КЗСВ-60, 5926 т). Дзмітрый Казіміранка, Дзмітрый Гарэнькаў, Анатоль Булатаў, Анатоль Шабан з ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна (КЗСВ-30Г, 5120 т).

«Віцебскія весці»

Жніво на кантролі: Ігар Сяргеенка з працоўным візітам наведвае Дубровенскі раён

05.08.2026

Сёння Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ўпаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці знаходзіцца з працоўнай паездкай на паўднёва-ўсходзе Віцебскай вобласці. У прыярытэце — ход і тэмпы ўборачнай кампаніі ў рэгіёне. Старт маніторынгу далі на палях гаспадаркі ААТ «Якубова-Агра». Гэта перадавое сельгаспрадпрыемства ўпэўнена трымаецца ў лідарах Дубровенскага раёна, дэманструючы стабільны рост і высокія паказчыкі. Ім кіруе Наталля Шэндрык — унікальны для рэгіёна дырэктар: яна адзіная жанчына, якая ўзначальвае мясцовае прадпрыемства ў сферы АПК.

– Ваш авёс мяне па-добраму здзівіў, – такую станоўчую ацэнку даў Ігар Сяргечанка полю, на якім ідзе ўборка.

"Віцебскія весці"

Традыцыйны пешы маладзёжны Адзігітрыеўскі хрэсны ход стартаваў у Віцебску

04.08.2026

Традыцыйны пешы маладзёжны Адыгітрыеўскі хрэсны ход стартаваў сёння ў Віцебску. Ужо на працягу 22 гадоў паломнікі штогод у жніўні пераадольваюць 120-кіламетровы шлях, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях у гонар цудатворнага абраза Божай Маці «Адыгітрыя» ў Свята-Успенскім кафедральным саборы Смаленска.

Адну са сваіх старажытных святынь праваслаўная царква ўшаноўвае 10 жніўня. Паводле падання, абраз Божай Маці быў напісаны святым евангелістам Лукой падчас зямнога жыцця Прасвятой Багародзіцы. Згодна з адным са сказанняў, грэчаскі імператар Канстанцін IX Манамах у 1046 годзе дабраславіў ім сваю дачку Ганну, выдаючы замуж за чарнігаўскага князя Усевалада, сына Яраслава Мудрага. Паколькі гэты абраз суправаджаў царэўну Ганну падчас падарожжа з Царграда ў Чарнігаў, ён атрымаў назву «Адыгітрыя» («Правадырка»).

Пасля смерці князя Усевалада Яраславіча і яго жонкі Ганны абраз перайшоў да іх сына Уладзіміра Манамаха, які перанёс сямейную рэліквію з Чарнігава ў Смаленск і паставіў яе ў саборным храме ў гонар Успення Багародзіцы. З гэтага часу абраз Прасвятой Багародзіцы «Адыгітрыя» пачалі называць «Смаленскім». Лічыцца, што адным з яго цудаў было выратаванне горада ад татараў.

Лёс арыгінальнага абраза невядомы, цяпер на яго месцы ва Успенскім кафедральным саборы знаходзіцца цудатворны спіс, зроблены ў 1602 годзе.

У хрэсны ход праваслаўная моладзь адправілася пасля набажэнства ў Свята-Успенскім кафедральным саборы. Першы прыпынак — каля помніка Аляксандру Неўскаму, затым запланавана наведванне Свята-Пакроўскага храма, цэркваў святой мучаніцы Таццяны і свяціцеля Васіля Вялікага. Па маршруце на прыпынках запланаваны канцэрты з удзелам творчай групы Віцебскай епархіі.

У суботу, 6 жніўня, у Лёзне ўдзельнікі хрэснага ходу прымуць удзел у боскай літургіі, а пасля праходжання мяжы да беларускіх паломнікаў далучацца расійскія. У дарозе праваслаўная моладзь старанна моліцца перад абразам Божай Маці аб міры на зямлі і ў сем’ях, аб дапамозе ў падарожжах.

Кульмінацыяй рэлігійнай працэсіі маладзёжных праваслаўных груп стане ўдзел ва ўрачыстасцях у Смаленску на Саборнай гары ва Успенскім кафедральным храме.

"Віцебскія весці"

Аб пенсійных гарантыях для шматдзетных маці нагадалі ў Мінпрацы

05.08.2026

Пра пенсійныя гарантыі для шматдзетных маці распавялі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Шматдзетным маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, прадастаўлена права на працоўную пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў. Пры гэтым устаноўлены паніжаныя патрабаванні да стажу працы. Патрабуецца пяць гадоў працы з уплатай абавязковых страхавых узносаў (страхавы стаж) і 15 гадоў агульнага стажу (з улікам страхавога).

Незалежна ад узросту пенсія па ўзросце прызначаецца шматдзетным маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей і выхавалі іх да 16 гадоў, пры стажы працы на сельгаспрадпрыемстве ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не менш як 10 гадоў (без заліку ў стаж часу догляду за дзецьмі).

Шматдзетным маці, якія нарадзілі чатырох дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, працоўная пенсія па ўзросце прызначаецца па дасягненні імі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту пры паніжаным страхавым стажы (5 гадоў) і пры наяўнасці 20 гадоў агульнага стажу (з улікам страхавога).

У агульны стаж разам з перыядамі працы залічваюцца перыяды догляду за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў агульнай працягласцю не больш за 12 гадоў.

У міністэрстве таксама нагадалі асноўныя ўмовы для пенсіі па ўзросце. Для мужчын агульны стаж працы павінен складаць не менш за 25 гадоў, для жанчын — не менш за 20-ці. Пенсійны ўзрост у Беларусі для мужчын — 63 гады, жанчын — 58 гадоў. Страхавы стаж пры гэтым павінен быць не менш за 20 гадоў.

Лукашэнка прадставілі канцэпцыю Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій. Якім будзе ўніверсітэт будучыні

04.08.2026

На нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі па пытанні стварэння Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій была падрабязна выкладзена канцэпцыя ўніверсітэта будучыні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажыў міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэалізацыя эксперыментальных праграм акадэміі ў поўнай меры будзе магчымай толькі пры адборы матываваных і адораных людзей. Спецыялісты лічаць, што пры масавым наборы гэтыя эксперыментальныя праграмы не дадуць належнага эфекту.

«Трэба адкрыць дзверы для выпускнікоў каледжаў, для тых хлопцаў і дзяўчат, якія ўжо сёння вучацца ў ВНУ, праявілі сябе і хочуць перавесціся ў гэты новы адукацыйны цэнтр. У праекце ўказа маецца і такая траекторыя», — падкрэсліў міністр адукацыі. Ён растлумачыў, што студэнтам, якія жадаюць паступіць у цэнтр, неабходна будзе прайсці субяседаванне і здаць унутраны экзамен.

«Пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд мы абавязаны забраць са школьнай лаўкі, каб не дапусціць люфту часу, калі яны могуць вагацца: выбраць айчынную ўстанову адукацыі або паехаць у іншую ВНУ», — канстатаваў Андрэй Іванец.

Міністр адукацыі адзначыў, што ўпор у акадэміі будзе зроблены на атрыманне рэальнага эфекту для эканомікі. Падрыхтоўка будзе ажыццяўляцца ў галіне прыродазнаўчых навук і інжынерных тэхналогій. Спецыялістаў будуць навучаць распрацоўцы перспектыўных і сучасных тэхналогій, якія прадаюцца ў Беларусі і за мяжой.

«Упор будзе зроблены на праектнае навучанне. Базавую адукацыю мы дамо за два першыя курсы. Гэта будзе напружаная і карпатлівая вучоба. З трэцяга курса пачынаецца фактычна індывідуальнае навучанне: канкрэтны праект, канкрэтная тэхналагічная задача і прадпрыемства, для якога спецыяліст або міждысцыплінарная каманда будуць вырашаць задачы», — падкрэсліў Андрэй Іванец.

Адным з важных напрамкаў дзейнасці адукацыйнага цэнтра ён назваў вырашэнне кадравага пытання: «Мы павінны забяспечыць пераемнасць пакаленняў. Па шэрагу напрамкаў у нас ёсць старэнне кадраў — мы гэта бачым і ў ВНУ, і ў Акадэміі навук. Эту тэндэнцыю мы павінны пераламаць, выхаваць новых вучоных, выкладчыкаў, галоўных тэхнолагаў».

Пры рабоце над стварэннем новага адукацыйнага цэнтра вывучаўся досвед вядучых ВНУ Расіі і Кітая. «Мы паглядзелі перспектыўныя напрамкі, як арганізаваны адукацыйны працэс і як туды ўцягнуты не толькі студэнты, але і выкладчыкі, выпускнікі і рэальны сектар эканомікі», — сказаў Андрэй Іванец. Улічвалася і класічная айчынная адукацыя, якая характарызуецца спалучэннем базавых курсаў фундаментальных дысцыплін з лабараторнымі практычнымі заняткамі. У сувязі з гэтым міністр адукацыі падкрэсліў, што на базе Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій прадугледжваецца стварыць не толькі класічныя вышэйшыя школы, але і навукова-адукацыйныя лабараторыі.

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржкантролю з прафесійным святам

02.08.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнага кантролю з прафесійным святам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны, маніторынг сацыяльна-эканамічнага развіцця і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў, абарона правоў грамадзян з'яўляюцца непарушнымі прыярытэтамі ў дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю.

"Ваш штодзённы труд — гэта сапраўднае служэнне Радзіме на прынцыпах найвышэйшай самааддачы, аб'ектыўнасці і законнасці, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Пастаўленыя перад ведамствам задачы патрабуюць прадуманых і ўзважаных дзеянняў, захавання аптымальнага балансу інтарэсаў дзяржавы і суб'ектаў гаспадарання".

Прэзідэнт упэўнены, што лепшыя традыцыі, закладзеныя ветэранамі, прафесійныя веды і вопыт, укараненне прагрэсіўных тэхналогій, актыўная работа па прафілактыцы эканамічных і карупцыйных злачынстваў і ў далейшым будуць надзейнай гарантыяй вырашэння важных для эканомікі Беларусі пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і невычарпальнай энергіі для дасягнення новых прафесійных вынікаў.

Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»
Людзі свету і стварэння 2025
Рэспубліканская дошка Гонару
Чалавек года Віцебшчыны
Фестываль дзвюх рэк
Докшыцы - здаровы горад
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва»
Працаўладкаванне непаўналетніх
Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
Прафілактыка хатняга гвалту
Аўкцыёны
Навядзенне парадку на зямлі
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны

Увага!

Навіны Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Навіны Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Пералік інвестыцыйных праектаў "Рэгіянальная ініцыятыва"

Пералік інвестыцыйных праектаў "Рэгіянальная ініцыятыва"

Збор прапаноў па праблемных пытаннях заканадаўства

Збор прапаноў па праблемных пытаннях заканадаўства

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!

Ліцэнзаванне на ўзроўнях агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі

Ліцэнзаванне на ўзроўнях агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі

Лічбавая бяспека

Лічбавая бяспека

Біяметрычныя дакументы

Біяметрычныя дакументы

Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года"

Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года"

B2B перамовы

B2B перамовы

Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Устойлівае развіццё

Устойлівае развіццё

Аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя органы і арганізацыі Беларусі

Дзяржаўныя органы і арганізацыі Беларусі

Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2025 годзе

Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2025 годзе

Апытанні
Апытанні
Газета «Родныя вытокi»
Газета «Родныя вытокi»
Год беларускай жанчыны
Год беларускай жанчыны

Інвестыцыйныя прапановы

Інтэрнэт-рэсурсы

Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Газета "Віцебскія весці"

Газета "Віцебскія весці"

Газета "Родныя вытокі"

Газета "Родныя вытокі"

Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу

Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу

Адзіны дзяржаўны рэгістр

Адзіны дзяржаўны рэгістр

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Электронная гандлёвая пляцоўка Таргібел

Электронная гандлёвая пляцоўка Таргібел

Віртуальная выстава прадпрыемстваў

Віртуальная выстава прадпрыемстваў

Адзіны партал знешнегандлёвай дзейнасці

Адзіны партал знешнегандлёвай дзейнасці

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг

Адзіны партал электронных паслуг

Адзіны партал электронных паслуг

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Дзіцячы прававы сайт

Дзіцячы прававы сайт

Моладзь Беларусі

Моладзь Беларусі

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

pomogut.by

pomogut.by

Гендэрная статыстыка

Гендэрная статыстыка

Пазнавальны турызм

Пазнавальны турызм

Видэабел

Видэабел