Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 февраля 2025
Забота о земле является главной задачей специалистов землеустроительной службы Докшицкого райисполкома
21 лютага сваё прафесійнае свята адзначаць землеўпарадчыкі.
Дзяржаўны ўлік зямель, кантроль за іх аховай і рацыянальным выкарыстаннем, змена межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак – гэтыя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі аддзела землеўпарадкавання Докшыцкага райвыканкама.
Навучыцца цаніць і берагчы зямлю, захаваць яе для наступных пакаленняў квітнеючай – асноўная задача ўсіх землеўпарадчыкаў. Асабліва актуальна гэта ў год, які ў нашай краіне аб’яўлены Годам добраўпарадкавання.
Штат аддзела землеўпарадкавання райвыканкама невялікі. Пад кіраўніцтвам начальніка аддзела Алега Калягі тут працуюць яшчэ два чалавекі – яго намеснік Дзмітрый Счасны і галоўны спецыяліст Алена Ючковіч. Землеўпарадчыкі ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель і землекарыстальнікаў па ўсіх іх катэгорыях незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці на тэрыторыі Докшыцкага раёна. Спецыялісты выяўляюць землі, якія не выкарыстоўваюцца альбо выкарыстоўваюцца нерацыянальна, не па мэтавым прызначэнні. Затым разглядаюць прапановы па іх пераразмеркаванні і пераафармленні.
– У мінулым годзе на тэрыторыі раёна былі заараны 32 зямельныя ўчасткі, на двух праведзены культуртэхнічныя работы, – паведаміў Алег Каляга. – Для вядзення падсобнай гаспадаркі, а таксама для выпасу жывёлы 44 грамадзяніны атрымалі ўчасткі, якія не выкарыстоўваліся.
Па-ранейшаму прадастаўляецца зямля пад будаўніцтва жылых дамоў. Напрыклад, летась на гэтыя мэты было выдзелена пяць участкаў. Акрамя гэтага, у прыватную ўласнасць прададзена 19 участкаў на суму 28 337 рублёў, якія паступілі ў раённы бюджэт. Не губляе сваёй актуальнасці набыццё зямельных участкаў праз аўкцыён. Такой магчымасцю скарысталіся два жыхары сталіцы, якія купілі ўчасткі пад будаўніцтва жылля на агульную суму 33 051 рубель.
Працягваецца работа па легалізацыі зямельных участкаў, якія калісьці былі заняты самавольна. У сувязі з прыняццем закона “Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй” да 1 студзеня 2028 года быў прадоўжаны тэрмін звароту па легалізацыю. Раней крайні тэрмін для гэтага быў да 1 верасня 2025 года.
Напярэдадні прафесійнага свята віншую ветэранаў працы, сваіх калег. Жадаю моцнага здароўя ім і іх сем’ям, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў!
dokshitsy.by