Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Зёрнышко бункер бережёт

24 августа 2022

Зёрнышко бункер бережёт

Жніво – час напружанай працы не толькі для камбайнераў. У вадзіцеляў і механізатараў, што працуюць на адвозцы збожжа, таксама няма лішняй хвілінкі на прастой. Днямі ў раёне вызна чыліся першыя тысячнікі і сярод гэтых работнікаў. Іх трое – Андр эй Модаль, Уладзімір Модаль і Сяргей Скурат, і ўсе яны працуюць у АА Т “Таргуны”.

Жніво – час напружанай працы не толькі для камбайнераў. У вадзіцеляў і механізатараў, што працуюць на адвозцы збожжа, таксама няма лішняй хвілінкі на прастой. Днямі ў раёне вызна чыліся першыя тысячнікі і сярод гэтых работнікаў. Іх трое – Андр эй Модаль, Уладзімір Модаль і Сяргей Скурат, і ўсе яны працуюць у АА Т “Таргуны”.

Ролю тых, хто адвозіць збожжа ад камбайнаў, нельга недаацэньва­ць. Затрымаўся крыху – і камбайны вымушаны прастойваць, губляючы проста залатыя ў гэту пару хвіліны. Ды і давезці каштоўны груз трэба не толькі хутка, але і акуратна, не рас­сыпаўшы на неасфальтаваных пра­сёлачных дарогах ні зярнятка. Такім чынам бесперабойная работа ўсёй сістэмы у многім залежыць менавіта ад вадзіцеляў.

Імёны сённяшніх лідараў на ад­возцы добра вядомы ў раёне. Улад­зімір і Андрэй Модалі – прыклад год­най працоўнай дынастыі, калі бацька перадае сыну ўсе свае веды і вопыт, а той вельмі хутка становіцца з ім на адной вышыні па прафесіяналізме. Сяргея Скурата многія ведаюць як вадзіцеля “хуткай дапамогі”. Не адзін год ён у гарачую пару жніва “зрываў­ся” на дапамогу роднай гаспадарцы, а зараз і канчаткова вярнуўся туды, дзе нарадзіўся і патрэбным будзе заўжды.

Вынікі спаборніцтва сярод вад­зіцеляў на адвозцы, вядома, будуць падведзены пасля завяршэння ўбо­рачнай кампаніі, але, думаецца, тар­гуноўскія хлопцы сваіх пазіцый зда­ваць не збіраюцца.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.