Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Узрост - не перашкода для правіл бяспекі!

10 сентября 2019

Узрост - не перашкода для правіл бяспекі!

Навучыць пажылых людзей правілам бяспекі, звярнуць увагу прадстаўнікоў «залатога ўзросту» на неабходнасць быць больш уважлівымі да ўмоў пражывання, выконваць алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, паўтарыць правілы пажарнай бяспекі – вось асноўная мэта фестывалю «суперстар».

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі»  ў Докшыцкім раёне прайшоў фестываль сярод асоб пенсіённага ўзросту па асновах бяспекі жыццядзейнасці «суперстар».

Каманды-ўдзельніцы «Зажыгалачкі» і «Вогнетушыцелі» спаборнічалі ў шасці конкурсах. Першы конкурс - «Візітоўка», дзе ўдзельнікам неабходна было прыдумаць дэвіз, выбраць капітана каманды і прадставіць каманду. У другім - «Пажарны боўлінг» - каманды павінны былі збіць мячом максімальную колькасць кегляў. Яшчэ адным нялёгкім выпрабаваннем у фестывалі стала эстафета «Скандынаўская хадзьба», падчас якой удзельнікам неабходна было пераадолець адрэзак у 300 метраў, згодна тэхнікі скандынаўскай хадзьбы і вярнуцца да каманды, кааб перадаць эстафету наступнаму члену каманды.

Пасля трох конкурсаў ўдзельнікі фестывалю адправіліся праяўляць свае веды і навыкі ў конкурсе «Рынг бяспекі», што значыць рынг – гэта барацьба, і будзе барацьба па ведам асноў бяспекі жыццядзейнасці. Для ўдзельнікаў выратавальнікі падрыхтавалі сюрпрыз – правялі спаборніцтва на час па надзяванню баявога адзення выратавальнікаў. Затым прадстаўнікі «залатога ўзросту» паказалі сваю дакладнасць ў конкурсе «Дартс». Вырашальным конкурсам былі «Прыпеўкі бяспекі», дзе ўдзельнікам неабходна было акунуцца ў свет вясёлых і гарэзных прыпевак пра правілы бяспекі.

Падлічыўшы ўсе вынікі конкурсаў, пераможцамі фестывалю сталі каманда «Вогнетушыцелі» і каманда «Зажыгалачкі», тых, хто прайграў на фестывалі не было. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад энергіі і бадзёрасці, а таксама замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.