17 сакавіка 2024
Шчодрая і шумная Масленіца прайшла ў Докшыцах
Весела, забіяцка і вельмі смачна прайшло народнае гулянне "Грай, музыка, грай - Масленiцу сустракай".
Сапраўдным упрыгожваннем свята сталі тэматычныя пляцоўкі ўстаноў і арганізацый горада ў рамках раённага конкурсу на лепшую тэматычную пляцоўку "Масленічны карагод".
1 месца - калектыў Параф'янаўскага дзіцячага саду.
2 месца і 3 месца - святочныя пляцоўкі з бліннымі пачастункамі, традыцыйнымі варожбамі, песнямі і танцамі дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы і Докшыцкай ЦРБ.
Дыпломы і падарункі пераможцам уручыла старшыня журы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.