Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 верасня 2023

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак і прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь павіншавалі навучэнцаў Бярозкаўскай базавай школы з пачаткам навучальнага года

Бярозкаўская базавая школа сёлета прыняла ў свае сцены 19 вучняў і 7 выхаванцаў дзіцячага сада. Нягледзячы на малакамплектнасць, жыццё тут ідзе сваёй чаргой: тыя ж урокі і мерапрыемствы, конкурсы і спаборніцтвы.


Павіншаваць бярозкаўскіх вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў прыехалі ў Дзень ведаў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Партанка. Да іх далучыліся госці са сталіцы: першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Наталля Філіпава, начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі, выпускніца Бярозкаўскай школы Валянціна Якімовіч, першы намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "Белюроб" начальнік аддзела гэтага прадпрыемства Дзмітрый Карабец.


Ганаровыя госці пажадалі школьнікам поспехаў у вучобе, заўсёды імкнуцца да высокіх вяршыняў і любіць сваю школу. У падарунак установе перададзены ноўтбук, пыласос, дзеці атрымалі канцылярскія прыналежнасці, цацкі і прысмакі. Сапраўдным сюрпрызам стала выступленне аніматара і шоу мыльных бурбалак, што выклікала вялікае дзіцячае захапленне.