Сумеснае пасяджэнне Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта прайшло ў Докшыцах
На парадку дня вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
У рабоце пасяджэння прыняў удзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад нашага рэгіёна вылучана Марковіч Наталля Мікалаеўна - старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў. Такое рашэнне аднагалосна прынялі на сумесным пасяджэнні прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.
Ужо 4 красавіка шляхам тайнага галасавання мясцовымі Саветамі дэпутатаў базавага ўзроўню будзе сфарміраваны Савет Рэспублікі. А не пазней за 25 красавіка Усебеларускі народны сход збярэцца ў Мінску ў новым канстытуцыйным статусе.