23 лютага 2024
У Докшыцкім раёне прайшлі навучальныя семінары для работнікаў сфер аховы здароўя, культуры і сектара спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама
Разгледжана роля работнікаў сфер аховы здароўя, культуры і сектара спорту і турызму ў прафілактыцы злачынстваў і абароне непаўналетніх ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі.
У працы семінараў прынялі ўдзел намеснік старшыні КСН райвыканкама Святлана Марчанка, участковы інспектар ІСН Докшыцкага РАУС Аляксандра Баравінец, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Ковель, урач псіхолаг-нарколаг Докшыцкай ЦРБ Ганна Вакушэнка.