27 лютага 2024
У ходзе інвентарызацыі на тэрыторыі Докшыцкага раёна выяўлена больш за 236 самавольна занятых зямельных участкаў
Звяртаем увагу, што па прадастаўленне ў парадку, прадугледжаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 г. №195-З, самавольна занятага зямельнага ўчастка, калі яго заняцце здзейснена да 1 верасня 2022 г., грамадзяне маюць права звярнуцца з заявай у мясцовы выканаўчы камітэт толькі да 1 верасня 2025 г.
У парадку легалізацыі ў 2023 годзе прадастаўлены адзін зямельны ўчастак.
Адной з умоў прадастаўлення грамадзяніну самавольна занятага зямельнага ўчастка з'яўляецца ўнясенне платы, якая вызначаецца па кадастравым кошце.
Мясцовымі выканаўчымі камітэтамі можа давацца растэрміноўка ўнясення платы за легалізацыю на тэрмін да 2 гадоў.