Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 сакавіка 2024

Вясновая пасяўная кампанія стартавала ў Докшыцкім раёне

Яравы клін у гэтым годзе складае 7029 гектараў. Найбольшыя плошчы – 2100 гектараў, або трэцюю частку ад агульнай – неабходна пасеяць аграрыям з ААТ “Таргуны”.

Па стане на 29 сакавіка да сяўбы яравых збожжавых прыступілі чатыры сельгаспрадпрыемствы: ДП “АграСітцы”, ААТ “Барсучанка”, ААТ “Таргуны”, ААТ “Бягомльскае”, аднагадовых – два (ДП «Гняздзілава-Агра» і ДП «АграСітцы»). Па колькасці засеяных плошчаў лідарства трымае ААТ “Барсучанка” – 136 гектараў (13,2 працэнта), у працэнтных адносінах наперадзе ДП “АграСітцы” – 133 гектары, або 16,6 працэнта плошчаў. Паступова набіраюць абароты ААТ “Таргуны” і “Бягомльскае”. КУП “Докшыцкі” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” пакуль не прыступілі да работы з-за вялікай вільготнасці зямель.

Разам з тым у гаспадарках актыўна вядзецца падкормка азімых збожжавых. Такую работу ўжо завяршылі ў ДП “Гняздзілава-Агра” і ААТ “Бягомльскае”. Гэта ж сельгаспрадпрыемства, а таксама ДП “АграСітцы” перавыканалі план па веснавым ворыве глебы. Яны ж з’яўляюцца лідарамі і па падсеве шматгадовых траў. Нарошчваюць тэмпы ў гэтай справе і ў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, дзе плануецца падсеяць ажно 1500 гектараў траў.