Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 лістапада 2023

Адзіны дзень інфармавання праходзіць у калектывах Докшыцкага раёна

Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правялі адзіны дзень інфармавання ў працоўных калектывах і з насельніцтвам раёна.  Удзельнікі сустрэчы разгледзелі тэму: “Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы”.

У рамках дня інфармавання з калектывам УАЗ «Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца» сустрэліся старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.

 

.

 













Абмеркаваны пытанні сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якія з'яўляюцца падмуркам дзяржаўнай палітыкі. Агучаныя факты, датычныя сацыяльна-эканамічнага развіцця Докшыцкага раёна. Так, у выніку працы рэальнага сектара эканомікі за студзень - жнівень 2023 г. арганізацыямі атрымана 99200000 рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг), або 109,4 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.