Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны
Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Віншуем вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка!
Быць ратавальнікам - не проста праца, гэта лад жыцця. Жыць з усведамленнем таго, што ад цябе залежыць жыццё чалавека, - складана.
Вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак па абароне насельніцтва ў надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях. Ваша самаадданая праца, адказнасць, прафесіяналізм - залог спакою жыхароў нашага раёна. Людзям важна ведаць, што побач ёсць тыя, хто здольны дапамагчы, хто ніколі не пакіне чалавека сам-насам з бядой.
Прыміце шчырыя словы падзякі за нялёгкую і самаадданую працу, мужнасць і адданасць прафесіі.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, удачы і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў