Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лютага 2024

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

23 лютага - сімвал мужнасці і патрыятызму. Гэта свята сведчыць аб вялізнай значнасці Узброеных Сіл, аб нязменнасці маральных каштоўнасцей, сярод якіх галоўнымі застаюцца патрыятызм, гераізм, любоў да Радзімы і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.

У гэты дзень мы з падзякай звяртаемся да тых, для каго служба сваёй краіне стала пакліканнем. З асаблівай душэўнай цеплынёй мы жадаем здароўя ветэранам, якія абаранілі нашу Радзіму на палях бітваў. У гэта свята мы віншуем усіх мужчын і прамаўляем у іх адрас самыя цёплыя і важныя словы.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспеху, радасці і шчасця. Няхай у кожным доме будзе дабрабыт, а на нашай роднай зямлі - мір і спакой.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў