Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лютага 2024

Мітынг «У славу Айчыны» адбыўся на плошчы імя Героя Савецкага Саюза I.С. Палявога ў Докшыцах

У райцэнтры каля брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан на плошчы імя Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога адбыўся мітынг "У славу Айчыны". У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь, духавенства.

Прывітальнае слова старшыні райвыканкама Алега Кавалёнка.

Віншаванні ад ваеннага камісара раёна Віталя Ляснічэнкі.

Выступленне юных артыстаў ДШМ імя М. Сакалоўскага, музычныя падарункі ад саліста народнай эстраднай студыі «Калейдаскоп» Докшыцкага ГЦК Андрэя Воранава і ўзорнай вакальнай студыі «Тоніка» раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да помніка.

 

Абараняць Радзіму, дом, сваю сям'ю - прамы абавязак кожнага грамадзяніна. Свята сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў абаронцаў, для якіх святыя паняцці гонару, вернасці прысязе, любовi да Айчыны.