Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх Докшыцкага райвыканкама прайшоў міжведамасны семінар для работнікаў сферы адукацыі, адказных за рэалізацыю Дэкрэта №18.
Тэма семінара: Веданне патрабаванняў Нацыянальнага механізму і ўменне прымяняць яго на практыцы. Арганізацыйна-аналітычныя, практычныя і іншыя мерапрыемствы па абароне непаўналетніх ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі.
У працы семінара прынялі ўдзел намеснік старшыні КСН райвыканкама Святлана Марчанка, участковы інспектар ІСН Докшыцкага РАУС Аляксандра Баравінец, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Докшыцкага РАУС Дзмітрый Крыльцоў, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Ковель, урач псіхолаг-нарколаг Докшыцкай ЦРБ Ганна Вакушэнка.