Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 лістапада 2023

У Докшыцах працаўнікоў сяла сабрала раённае свята «Дажынкі-2023»

У Докшыцкім раёне прайшло раённае свята "Дажынкі-2023", якое сабрала лепшых з лепшых прадстаўнікоў сельгасарганізацый.  Дзякуючы іх клапатлівым рукам, вырашаюцца найважнейшыя сацыяльныя задачы, умацоўваецца харчовая і эканамічная бяспека нашай краіны.

 













З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Анатольевіч Кавалёнак.

Алег Анатольевіч зазначыў, што поспехі на палях і фермах даюцца нялёгка. Яны патрабуюць  не толькі матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў, але і сталага ўкладання часціцы высакароднасці душы земляроба. І,  нягледзячы на няпростыя прыродныя ўмовы гэтага года, крызіс  у сусветнай фінансавай і эканамічнай сістэмах, сельскагаспадарчую вытворчасць раёна не толькі захавала, але і палепшыла асобныя паказчыкі вытворчай дзейнасці. Нашы вяскоўцы заслугоўваюць самых добрых слоў у свой адрас за  пастаянную адданасць  зямлі, за сялянскую мудрасць і працавітасць, за  высокую грамадзянскую адказнасць у забеспячэнні харчовай бяспекі дзяржавы.

Лепшыя калектывы, перадавікі вытворчасці ў галіне сельскай гаспадаркі, працаўнікі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці ўзнагароджаны  дыпломамі Докшыцкага раённага  выканаўчага камітэта і Докшыцкага раённага Савету дэпутатаў.






































Усіх прысутных ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Докшыцкага райвыканкама павіншавала Наталля Уладзіміраўна Вараб'ёва, першы намеснік старшыні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення, уручыла граматы і падзякі лепшым камбайнерам, кіроўцам, аператарам машыннага даення, жывёлаводам, загадчыкам  жывёлагадоўчых ферм, загадчыкаў  жывёлагадоўчых ферм.

Маладыя работнікі арганізацый, якія робяць першыя крокі ў прафесійным станаўленні, паспяхова рэалізуюць праекты, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна ўзнагароджаны падзякамі Докшыцкага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Узнагароды ўручыла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Яўгена Шаўра.
















У гэты святочны дзень прагучалі падзякі і ў адрас ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, чые самаадданасць і працавітасць сфарміравалі гісторыю сельскай гаспадаркі раёна. Многія з іх і сёння перадаюць назапашаныя веды, свой багаты прафесійны вопыт маладым спецыялістам. 

У фае кінаканцэртнай залы «Іскра» працавалі тэматычныя пляцоўкі.

Работнікамі культуры быў падрыхтаваны музычны. спектакль.