Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
06.05.2020
Адрасныя канцэрты-віншаванні правядуць для ўсіх ветэранаў у Віцебскім раёне
Адрасныя канцэрты-віншаванні пройдуць у Віцебскім раёне да Дня Перамогі для ўсіх ветэранаў, якія пражываюць на тэрыторыі рэгіёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім раённым цэнтры культуры і творчасці.
Выязныя канцэрты-віншаванні адбудуцца 6-7 мая. Яны стануць часткай пілотнага праекта аўтаклуба Віцебскага раёна "Дарогамі Перамогі", прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "Гэта сацыяльна-культурны праект, галоўная ідэя якога - захаванне гістарычнай памяці аб ваенных падзеях, гераічных подзвігах і імёнах удзельнікаў вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Віцебскага раёна", - падкрэслілі ў цэнтры культуры і творчасці.
У вёсках раёна плануецца правесці 18 канцэртаў-віншаванняў. Перад ветэранамі выступяць вакалісты аўтаклуба і мясцовы народны ансамбль народнай песні "Раніца". Артысты выканаюць песні ваенных гадоў, любімыя кампазіцыі ветэранаў, перададуць ім памятныя падарункі і сувеніры, а таксама выкажуць цёплыя словы і пажаданні.
Яшчэ адным важным складнікам праекта ў гэтыя перадсвяточныя дні стане акцыя "Маленькая праца - вялікая дапамога". Удзельнікі аўтаклуба разам з членамі БРСМ і валанцёрамі акажуць пасільную адрасную дапамогу ветэранам, якія пражываюць у аддаленых населеных пунктах раёна: дапамогуць у прыбіранні сельскіх падворкаў, дамоў, апрацоўцы прысядзібных участкаў, акажуць іншую неабходную шэфскую дапамогу.
Па выніках праекта аўтаклуб створыць "Кнігу памяці" з біяграфічнымі данымі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Віцебскага раёна, іх успамінамі аб ваенных падзеях, фатаграфіямі і пісьмамі з фронту.