Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску" ў 2026 годзе

24.03.2026

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску" ў 2026 годзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні з 16 па 19 ліпеня 2026 года XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.


Фото из архива. Носит иллюстративный характер.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі для арганізатараў і ўдзельнікаў.

У перыяд з 4 па 31 ліпеня для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.

Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства.

Акрамя таго, распараджэннем кіраўніка дзяржавы актуалізаваны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"Витьбичи"