Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску" і бязвіз для гасцей фестывалю

02.04.2025

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску" і бязвіз для гасцей фестывалю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У 2025 годзе ён пройдзе ў перыяд з 10 да 13 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі мерапрыемства для яго арганізатараў і ўдзельнікаў прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі.

У прыватнасці, для гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ў перыяд з 4 па 20 ліпеня 2025 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, часовага знаходжання і выезду з краіны.

Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, што праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства.

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы таксама актуалізаваны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

БелТА