Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аляксандр Рагожнік правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі рэгіёна

13.07.2026

Аляксандр Рагожнік правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі рэгіёна

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік правёў  прамую тэлефонную лінію з жыхарамі рэгіёна.

З 33 зваротаў, якія паступілі падчас дыялогу ў фармаце відэаканферэнцсувязі, у 20 выпадках звярталіся жыхары абласнога цэнтра. Пераважна закраналіся пытанні, звязаныя са сферай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання. Пра дрэнны стан дарожнага пакрыцця сігналізавалі жыхары Браслаўскага раёна, Наваполацка і Рубы.

Сумнае лідарства

Зварот наконт цякучага даху паступіў ад жыхара Заполля Віцебскага раёна. З аграгарадка Кастрычніцкая паступіў сігнал пра тое, што кватэра ў выніку аварыі спачатку была пашкоджана вадой, а затым – бітумам з даху. На намоклыя сцены і прадзьмухваныя швы паміж панэлямі, з-за чаго ў кватэры з’явілася цвіль, скардзіліся жыхары 9-павярхоўкі па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў і па вуліцы «Праўды» абласнога цэнтра. Адсутнасць гарачай вады ў стаяку, якую даводзіцца грэць і насіць вёдрамі, каб памыць хворага, — прычына вялікіх нязручнасцяў для сям’і, што пражывае на праспекце Перамогі. Дзве жыхаркі аднаго пад’езда дома па вуліцы Ленінградскай распавялі свае сумныя камунальныя гісторыі – пасля рамонту ў падвале і прарыву гарачай вады з крана цячэ толькі цёплая – закладнікам сітуацыі стаў не ўвесь дом, праблема толькі ў адным стаяку. Пажылая жыхарка Чашнікаў паведаміла, што ўжо сёння думае пра будучую зіму, да якой хоча падрыхтавацца з дапамогай камунальных службаў – падчас маразоў у кватэры холадна.

З букетам праблем сутыкнуліся віцебчане з шматпавярхоўкі па Маскоўскім праспекце, 105. Яны звязаны з адсутнасцю сметніц, уваходных дзвярэй у адным з пад’ездаў, дрэннай працай ліфтаў, раптоўным спрацоўваннем пажарнай сігналізацыі. У размове з заяўніцай становіцца зразумела, што вінаваты не толькі абслугоўваючыя арганізацыі, але і культуру саміх жыхароў таксама варта павышаць.

Па ўсіх гэтых і некаторых іншых адрасах, дзе неадкладна патрабуецца дапамога, у дзень правядзення прамой лініі старшыня аблвыканкама даручыў адпаведным службам выехаць, пры магчымасці навесці парадак адразу альбо вызначыць алгарытм ліквідацыі недахопаў. Усе яны застаюцца на кантролі кіраўніка абласной улады.

Патрэбен магазін? Будзе

З такой просьбай звярнуліся жыхары квартала індывідуальнай жылой забудовы ў Арэхаве. Да бліжэйшага магазіна на вуліцы 39-й Арміі ў Віцебску  далёка, і патрэба ў гандлёвым аб’екце адчуваецца востра. Аляксандр Рагожнік прапануе выслухаць старшыню Віцебскага гарвыканкама Аляксея Гераева пра планы па развіцці інфраструктуры мікрараёна. Як высвятляецца, ужо сфарміраваны горадабудаўнічы пашпарт, адведзены зямельны ўчастак пад магазін. На наступным тыдні ён будзе выстаўлены на аўкцыён. Перспектывы радуюць. Тым больш што, як паведаміў Аляксандр Рагожнік, у бліжэйшы час у вобласць заходзіць адна з буйных гандлёвых сетак з арганізацыяй працы 16 магазінаў, асваеннем трох пляцовак пад забудову.

Пляж і мост

Жыхарка Лепеля, якая патэлефанавала на прамую лінію, агучыла просьбу мясцовых жыхароў наконт арганізацыі іншага месца для адпачынку гараджан: з-за аварыйнага стану моста хадзіць на ранейшы пляж па кароткай дарозе немагчыма, у абход – далёка. Аляксандр Рагожнік даручыў старшыні Лепельскага райвыканкама вызначыць, колькі будзе каштаваць абсталяванне месца адпачынку, пакуль будзе ісці рамонт моста, і што неабходна зрабіць, каб забяспечыць бяспечны адпачынак людзей у іншым месцы.   

Зямельныя спрэчкі не ў топе

Менш, чым звычайна, было пытанняў, звязаных з зямельнымі  спрэчкамі. Так, жыхарка Ушач прасіла выдзеліць сям’і ўчастак для вядзення прысядзібнай гаспадаркі каля былога клуба, які сям’я набыла пад дом. Зараз у райцэнтры праходзіць працэдура карэкціроўкі генплана, таму заяўніцу ў бліжэйшы час прыме старшыня Ушацкага райвыканкама, каб даць тлумачэнні пра далейшы алгарытм у вырашэнні яе пытання з захаваннем усіх юрыдычных норм.

Зямельная спрэчка з шматгадовай гісторыяй працягваецца ў Барані Аршанскага раёна, але паколькі справа ўжо неаднаразова разглядалася ў судах розных інстанцый, адмяніць іх рашэнні прадстаўнікі ўлады не маюць паўнамоцтваў, растлумачыў Аляксандр Рагожнік.

Таксама сярод агучанага падчас правядзення прамой лініі – жаданне пераразмеркаваць выпускніка каледжа для адпрацоўкі па месцы жыхарства, усталяваць «ляжачага паліцэйскага» ў прыватным сектары ў Білева, працягнуць маршрут гарадскога транспарту да вуліцы Арэхаўскай, знайсці спадкаемцаў дома ў прыватным сектары, дзе ніхто не жыве і не даглядае ўчастак. Падчас трохгадзіннага дыялогу з кіраўніком абласной выканаўчай улады жыхары Віцебшчыны ўздымалі не толькі асабістыя праблемы, але і грамадскія, звязаныя з добраўпарадкаваннем двароў, станам абсталявання на дзіцячых пляцоўках. Знайшлося месца і для падзяк. Так,  старшыня Кастрычніцкай раённай арганізацыі Віцебска ГА «Беларуская асацыяцыя былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў» Надзея Гракава падзякавала за ўвагу і клопат пра людзей, дзяцінства якіх было перакрэслена вайной, і абмеркавала надзённыя пытанні членаў арганізацыі.

"Віцебскія весці"