Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Фестываль «Званы Сафіі» збярэ ў Полацку музыкантаў з Беларусі і Расіі

27.10.2021

Фестываль «Званы Сафіі» збярэ ў Полацку музыкантаў з Беларусі і Расіі

У Сафійскім саборы Полацка з 7 па 28 лістапада пройдзе XXVI Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі", паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

У канцэртнай зале храма збяруцца музыканты з Беларусі і Расіі. Уверцюрай да фестывалю стане выступленне Санкт-Пецярбургскага канцэртнага дуэта ў складзе лаўрэата міжнародных конкурсаў Кацярыны Марышкінай (арган) і заслужанага артыста Расіі Марка Таубэ (скрыпка). 7 лістапада салісты прадставяць слухачам праграму, дзе прагучаць творы кампазітараў XVIII-XX стагоддзяў, а таксама фантазіі на тэмы вядомых опер - "Севільскі цырульнік", "Норма" і "Кармэн".

14 лістапада адбудзецца ўрачытае адкрыццё фестывалю арганнай музыкі. Святочную праграму падрыхтавалі пастаянныя ўдзельнікі "Званоў Сафіі" - заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая (арган) і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр". Упершыню на фестывалі прагучыць трыа-саната для дзвюх скрыпак і баса канцінуа Тамаза Альбіноні. 21 лістапада пройдзе канцэрт беларускай арганісткі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Кацярыны Нікалаевай. У праграме: знакамітая Таката і фуга d-moll Баха, творы выдатных кампазітараў французскай арганнай школы В'ерна і Дзюруфле.

Завершыць фестываль 28 лістапада выступленне зорнага дуэта музыкантаў. Кампазітар, арганіст Аляксей Шмітаў і заслужаная артыстка Расіі, народная артыстка Абхазіі, салістка музычнага тэатра "Гелікон-опера" Аліса Гіцба прыедуць у Полацк з адзіным канцэртам у Беларусі.

Білеты на фестываль можна купіць у касах Сафійскага сабора, Музея беларускага кнігадрукавання і Прыродна-экалагічнага музея. У аматараў музыкі з іншых гарадоў ёсць магчымасць набыць білет у інтэрнэце. Абанементы будуць у продажы да 7 лістапада.

БелТА