Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
"Гонар нацыі": брэнды абласцей прадставяць на "Славянскім базары ў Віцебску"

09.06.2022

"Гонар нацыі": брэнды абласцей прадставяць на "Славянскім базары ў Віцебску"

У час міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будуць прадстаўлены брэнды народнагаспадарчага комплексу абласцей рэспублікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Віцебскага аблвыканкама.

Брэндавыя пляцоўкі абласцей размесцяцца на плошчы Свабоды - побач з Летнім амфітэатрам, галоўнай сцэнай фестывалю, пазыўныя якога прагучаць вось ужо 31-ы раз. Як адзначылі ва ўпраўленні, раней вобласці Беларусі на форуме мастацтваў прэзентавалі свае культурныя праграмы, але ў гэтым годзе фармат вырашылі адрадзіць візітнымі карткамі рэгіёнаў і значна пашырыць рамкі іх прэзентацыі.

"Гонар нацыі" - так цяпер будзе называцца адкрытая гасціная форуму, у якой кожная вобласць прадэманструе свае дасягненні, самыя знакамітыя прамысловыя і культурныя брэнды, раскажа пра багацце краю і выдатных землякоў. На размешчанай тут жа, на плошчы Свабоды, сцэне госці з розных абласцей прадставяць творчую візітку, своеасаблівую абарону пляцовак - у інтэрактыўнай або тэатралізаванай форме. Арганізатары не абмяжоўваюць прадстаўнікоў рэгіёнаў у форме падачы, таму крэатыў можна ўключаць максімальна. Пакуль госці трымаюць свае ідэі ў сакрэце, каб прыемна здзівіць сталых наведвальнікаў і навічкоў "Славянскага базару".

Што датычыцца Віцебскай вобласці, то яна будзе традыцыйна прадстаўлена падворкамі раёнаў на ўжо вядомай пляцоўцы - побач з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа. У гэтым годзе і тут чакаюцца сюрпрызы для наведвальнікаў кірмашу-прэзентацыі раённых брэндаў Віцебшчыны.