Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15.03.2026
Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёну з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!Прыняты трыццаць два гады таму Асноўны Закон нашай краіны адкрыў новую старонку ў гісторыі суверэннай Беларусі, надаў магутны імпульс зацвярджэнню каштоўнасцей народаўладдзя, стаў дастойным завяршэннем прававога афармлення дзяржаўнасці.Канстытуцыя замацавала ключавыя аспекты развіцця незалежнай рэспублікі: абараняць правы і свабоды грамадзян, захоўваць дзяржаўнае адзінства, клапаціцца аб дабрабыце роднай краіны, бяспецы і непарушнасці яе межаў, стала асновай для правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.Жыццё паказвае, што поспех чалавека вызначае яго працавітасць, ініцыятыва, адказнасць, прадпрымальнасць. Толькі ў згодзе і згуртаванасці ў грамадстве, уменні рупліва працаваць на месцах мы зможам вырашыць пастаўленыя задачы, дасягаць пэўных вышынь, зрабіць наш рэгіён багацейшым і мацнейшым.Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, будуць нашай апорай у справах і пачынаннях!Жадаем усім міру, моцнага здароўя і дабрабыту!З павагай,А.М.Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэтаД.У.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў