Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва вобласці віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём беларускай міліцыі!

04.03.2026

Кіраўніцтва вобласці віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём беларускай міліцыі!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускай міліцыі!

Гісторыя беларускай міліцыі налічвае больш за сто гадоў. З моманту свайго стварэння ведамства застаецца надзейным шчытом ад розных выклікаў і пагрозаў грамадству. Вядзецца непрымірымая барацьба з карупцыяй, махлярствам, наркагандлем і экстрэмізмам. Вы першымі прыходзьце на дапамогу, рызыкуючы часам уласным жыццём дзеля дабрабыту і спакою суграмадзян. Жыхары і госці Віцебшчыны адчуваюць сябе спакойна і ўпэўнена, дзякуючы Вашаму прафесіяналізму, актыўнай і прынцыповай жыццёвай пазіцыі.

Прафесійнае свята дазваляе аддаць даніну глыбокай павагі і падзякі ветэранам міліцыі, якія прысвяцілі сваё жыццё забеспячэнню правапарадку і барацьбе са злачыннасцю, самаадданаму служэнню Радзіме і свайму народу. Вы з'яўляецеся захавальнікамі лепшых традыцый службы. Вялікі дзякуй за шматгадовую і добрасумленную працу, за ўклад у выхаванне маладога пакалення міліцыянераў.

Жадаем Вам цвёрдасці духу і настойлівасці ў нялёгкай службе, здароўі і дабрабыту.

З павагай,

Аляксандр Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў