Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Музыкантаў з Беларусі і Расіі збярэ міжнародны фестываль камернай музыкі ў Полацку

25.03.2025

Музыкантаў з Беларусі і Расіі збярэ міжнародны фестываль камернай музыкі ў Полацку

У Полацку ў канцэртнай зале Сафійскага сабора з 27 сакавіка па 18 красавіка пройдзе XXXVII Міжнародны фестываль сучаснай і класічнай камернай музыкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Гэта знакавая падзея ў музычным жыцці старажытнага Полацка. Яго чакаюць паклоннікі класічнай музыкі з усіх куткоў Беларусі і краін замежжа. У Сафійскім саборы ў пяці канцэртах прагучаць шэдэўры класічных і сучасных кампазітараў.

У рамках фестывалю 27-28 сакавіка адбудзецца VI адкрыты абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "І.С.Бах і XXI стагоддзе". У ім прымуць удзел юныя таленты з Полацка, Наваполацка, Брэста, Магілёва, Мінска. У бягучым годзе конкурс набудзе асаблівы статус, бо сусветная музычная супольнасць адзначае 340-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых вядомых кампазітараў, майстра паліфаніі Іагана Себасцьяна Баха, чые духоўныя творы нязменна заваёўваюць сэрцы слухачоў велічнасцю і гармоніяй гучання. Старшынёй журы будзе Ірына Руміна - выкладчык сярэдняй спецыяльнай музычнай школы Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, дыпламант міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў. Яна таксама прыме ўдзел у канцэрце "Вялікі Бах" 27 сакавіка.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю запланавана на 2 красавіка. У гэты дзень слухачы змогуць атрымаць асалоду ад выступлення сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Высоцкага. У праграме канцэрта заяўлены творы опернай музыкі: мініяцюры, самыя вядомыя арыі, папулярныя песні з усяго свету. Паклоннікаў оперы запрашаюць на канцэрт у 18.00.

Упершыню ў фестывалі прыме ўдзел спявачка з Санкт-Пецярбурга Наталля Крывянок, якая выступіць разам з заслужанай артысткай Беларусі і салісткай канцэртнай залы Сафійскага сабора, арганісткай Ксеніяй Пагарэлай. У іх выкананні прагучаць творы класічнай музыкі розных эпох, прысвечаныя вобразу Дзевы Марыі. Аматараў вакальнай лірыкі запрашаюць на канцэрт Ave Maria 6 красавіка ў 15.00.

Камерны аркестр "Еўропа-цэнтр" 13 красавіка ў 15.00 выканае сюіту Birdman сучаснага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага, які напісаў музыку для Брэсцкага абласнога тэатра лялек. "Аўтар перапрацаваў сваю музыку пад асобны твор, і наведвальнікам нашай канцэртнай залы выпадзе магчымасць упершыню атрымаць асалоду ад яго", - адзначылі ва ўстанове культуры.

Музычная капэла "Санорус" з Мінска 18 красавіка ў 18.00 прадставіць гледачам канцэртнай залы Сафійскага сабора шэдэўры Гайдна, Вівальдзі, Тэлемана, Шэвалье дэ Сен-Жоржа, а таксама падзеліцца сапраўдным адкрыццём - музыкай Леанарда Да Вінчы. У ліку салістаў выступяць і музыканты з Расіі. "Упершыню ў фестывалі прыме ўдзел узыходзячая зорка класічнай сцэны і таленавітая расійская віяланчэлістка Паліна Тхай. Яна з'яўляецца пераможцай многіх конкурсаў класічнай музыкі", - падкрэслілі ва ўстанове культуры.

БелТА