Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29.05.2026
На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну
За мінулыя чатыры месяцы Віцебская вобласць выканала два з трох мэтавых паказчыкаў: па прыцягненню інвестыцый, росту заработнай платы, заданню па ўводу арэнднага жылля і выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. Забяспечаны прырост экспарту тавараў і паслуг. Гэтую інфармацыю агучыў на паседжанні аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за мінулы перыяд гэтага года, старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Зміцер Навацкі. У абмеркаванні важнай тэмы прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргеенка.
– Тэмпы даволі добрыя, у тым ліку на фоне рэспубліканскіх. У цэлым дынаміка дадатная. У прамысловасці мы захавалі ўзровень мінулага года па валавой дабаўленай вартасці, забяспечылі прырост у фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці, вытворчасці хімічных прадуктаў, электраабсталявання, вырабаў з дрэва і паперы. Прадпрыемствамі вобласці забяспечана прыбытковая і рэнтабельная работа. Вырас рознічны абарот. Прыцягнута каля 1,5 млрд. рублёў інвестыцый, сфарміраваны інвестыцыйны партфель, у які ўключана 116 асноўных праектаў, з якіх 51 плануецца завяршыць у гэтым годзе, - адзначыў Дзмітрый Навацкі.
Дадатныя вынікі дасягнуты ў знешнеэканамічнай дзейнасці. У 1,6 раза павялічыўся экспарт турыстычных паслуг.
– Сёння стаіць задача выявіць рэзервы, расставіць акцэнты, даць асноўныя даручэнні, каб па выніках паўгода мы нагналі існуючае ў некаторых абласцях адставанне і выйшлі на станоўчыя вынікі, - падкрэсліў кіраўнік камітэта.
Аб мерах, якія прымаюцца органамі выканаўчай і распарадчай улады па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, далажыў начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Міхаіл Дзядзічкін.
– У вобласці знізілася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, у два разы - колькасць загінуўшых у аварыях. Гэта вынік сумеснай працы з органамі ўлады. Але праблемныя пытанні застаюцца, яны датычацца арганізацыі дарожнага руху, дзіцячага траўматызму, ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл і іншых, - растлумачыў Міхаіл Дзядзічкін.
На пасяджэнне аблвыканкама былі вынесены прапановы ўстанавіць асвятленне, у тым ліку з прымяненнем сонечных батарэй, каля пешаходных пераходаў на дарогах рэспубліканскага значэння. Неабходна таксама прымяняць спецыяльныя інжынерныя рашэнні на дарогах з трыма і больш палосамі руху. Устаноўка загараджальнай сеткі на аўтадарогах першай катэгорыі, рэспубліканскіх, мясцовых дапаможа пазбегнуць аварый з удзелам дзікіх жывёл.
На пасяджэнне аблвыканкама было таксама вынесена пытанне аб ходзе падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага 2026 - 2027 навучальнага года. Як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома, гэта работа ні на хвіліну не спыняецца.
- Падрыхтоўка да новага навучальнага года вядзецца з 1 верасня мінулага года. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя, праводзяцца абследаванні. Асноўныя аб'ёмы трэба зрабіць у летні перыяд. Непасрэдна рамонтныя работы пачнуцца на канікулах, - адзначыў Дзмітрый Хома.
У абласным бюджэце прадугледжана больш за 90 млн. рублёў, якія будуць накіраваны на набыццё неабходнага абсталявання, капітальныя і наяўныя рамонтныя работы. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю дзіцячую дашкольную ўстанову ў Лепелі, завяршыць рэканструкцыю гімназіі №1 у Віцебску.
"Витебские вести"