Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Некранутая прырода і прыгажосць жыцця. Выстава "Рыс і вобразы В'етнама" адкрыелася ў Наваполацку

07.03.2025

Некранутая прырода і прыгажосць жыцця. Выстава "Рыс і вобразы В'етнама" адкрыелася ў Наваполацку

У Музеі гісторыі і культуры горада Наваполацка адбылося адкрыццё выставачнага фотапраекта "Рыс і вобразы В'етнама". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Гледачы ўбачаць выставу мастацкай фатаграфіі "Рыс і вобразы В'етнама", вытрыманай у чорна-белай эстэтыцы. Гэты праект уяўляе сабой збор з падарожжаў беларускага і расійскага фатографа Сяргея Міхалюка ў В'етнам на працягу пяці гадоў. "Гэта самабытная азіяцкая краіна і лад жыцця людзей сталі крыніцай натхнення для аўтара. Ён акунуўся ў жыццё мясцовых вёсак горных правінцый, вывучыў іх традыцыі і побыт, занатоўваючы моманты, якія адлюстроўваюць дух і культуру паўночнага В'етнама. Кожная яго работа - гэта гісторыя, што перадае атмасферу далёкай і загадкавай краіны. Гармонія ліній і форм, створаная як прыродай, так і рукамі чалавека, маштабнасць і дэталізацыя тэрас у акружэнні востраканцовых вяршынь гор, пачуцці і эмоцыі людзей у іх паўсядзённай абстаноўцы, некранутая прырода і хараство жыцця - такі асноўны змест фотапраекта", - расказалі ў музеі.

Работы аўтара расказваюць пра культуру вырошчвання рысу - адной з найбольш важных раслін на зямлі. Ён з'яўляецца не толькі прадуктам нумар 1 у Азіі, але і асноўным прадуктам харчавання для паловы насельніцтва зямнога шара. В'етнам уваходзіць у пяцёрку буйнейшых экспарцёраў рысу. "Фатограф занатаваў усе этапы вырошчвання гэтай патрабавальнай, вільгацелюбівай зерневай культуры. На рысавых плантацыях да гэтага часу выкарыстоўваецца пераважна ручная праца. У В'етнаме на вырошчванні рысу выжываюць больш за 15 млн невялікіх сямейных гаспадарак", - адзначылі ва ўстанове культуры.

Сам аўтар сказаў, што яго захапляюць працавітыя людзі. І хоць іх работа няпростая, іх вочы свецяцца дабрадушнасцю і самадастатковасцю, яны глядзяць свабодна і чыста.

Выставу можна наведаць да 20 красавіка.

БелТА